Джыўз і Ўустэр (тэлесэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джыўз і Ўустэр
Jeeves and Wooster
Выява лягатыпу
Жанр камэдыйная драма[d] і тэлевізійная драма[d]
Стваральнік Clive Exton[d]
Рэжысэр Фэрдынанд Фэрфакс
Сайман Лэнгтан
Робэрт Янг
У ролях Г’ю Лоры
Стывэн Фрай
Кампазытар
Краіна Вялікабрытанія
Колькасьць сэзонаў 4
Колькасьць сэрыяў 23 (list of Jeeves and Wooster episodes[d])
Мова ангельская мова[1]
Вытворчасьць
Прадусар Браян Істман
Эл Бэрджэс
Даўжыня сэрыі 50 хвілін[2]
Трансьляцыя
Тэлеканал ITV
На экранах 20 красавіка 1990 — 20 чэрвеня 1993 —
Спасылкі
Старонка на IMDb

«Джыўз і Ўустэр» (па-ангельску: «Jeeves and Wooster») — брытанскі камэдыйны тэлесэрыял, які быў зроблены па матывах раманаў Пэлема Грэнвіла Ўудгаўза пра маладога арыстакрата Бэртрама Ўустэра й ягонага камэрдынэра Рэджыналда Джыўза. Сэрыял шырока вядомы ў сьвеце, атрымаўшы 2 прызы «BAFTA TV Award»: у 1992 годзе за найлепшы дызайн і ў 1993 годзе за найлепшую графіку.

Ўустэр зьяўляецца халасьцяком і нязначным арыстакратам[3]. Ён і ягоныя сябры, якія ў асноўным зьяўляюцца чальцамі клюбу «Трутні», заўсёды трапляюць ува ўсякія здарэньні, зь якіх ім дапамагае выкруціцца камэрдынер Джыўз. Дзеяньні ў тэлесэрыяле разгортваюцца ў асноўным у Лёндане, ягоных прыгарадах, і ў Нью-Ёрку прыблізна ў 1930-х гадох.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і ў раманах, у тэлесэрыяле Бэрці й ягоныя сябры часьцяком трапляюць ува ўсялікія пацешныя калатнечы й авантуры, і толькі геній Джыўза, знаходлівасьць і эрудыяванасьць камэрдынэра, дапамагае ім выблытацца зь непрыемных сытуацыяў.

Непрыемнасьці Бэрці часьцяком узьнікаюць з-за таго, што яго маюць намер ажаніць на не цалкам прыдатнай дзяўчыне, ад строгіх «сяржантаў у спадніцы» да занадта сэнтымэнтальных і ўзьнёслых асобаў, а Бэрці любым коштам імкнецца ўхіліцца ад змовінаў і шлюбу зь імі. Іншая крыніца галаўнога болю Бэрці Ўустэра ёсьць дзьве ягоныя цётачкі: энэргічная цётка Дэлія, якая раней займалася паляваньнем на ліс і таму мае адпаведную выпраўку і голас, і цётка Агата — «праклён дома Ўустэраў» — строгая і чапурыстая асоба. Дэлія цалкам добра ставіцца да Бэрці, Агата ня так добра, але абедзьве яны лічаць яго дурным і бязвольным. Яны таксама стала залучаюць Бэрці ў розныя непрыемнасьці, даючы яму няспраўныя, часам абсурдныя і супрацьзаконныя даручэньні, якія ён вымушаны выконваць пад страхам адлучэньня ад геніяльна прыгатаванай ежы францускага кухара Анатоля альбо ў выніку слабахарактарнасьці й джэнтэльмэнскага выхаваньня.

Бэрці таксама зьяўляецца чальцом клюбу «Трутні», дзе сустракаюцца шмат такіх жа, як ён, багатых арыстакратаў, з многімі зь якіх ён даўно знаёмы ці вучыўся разам. Сябры Бэрці таксама часьцяком уліпаюць у розныя гісторыі, і Джыўзу таксама даводзіцца іх ратаваць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ fernsehserien.de (ням.)
  2. ^ Jeeves and Wooster at the BFI's Screenonline
  3. ^ The Hon. Algernon Wooster is mentioned in Something Fresh, a Blandings Castle book written by P. G. Wodehouse

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]