Дзяржаўная Трацьцякоўская галерэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзяржаўная Трацьцякоўская галерэя, ДТГ — мастацкі музэй у Маскве, заснаваны ў 1856 годзе купцом Паўлам Трацьцяковым, які меў адну з найбуйнейшых у сьвеце калекцыяў расейскага выяўленчага мастацтва. Экспазыцыя ў інжынэрным корпусе «Расейскі жывапіс XI — пачатку XX ст» (Лаўрушынскі завулак, д. 10) зьяўляецца часткай Усерасейскага музэйнага аб’яднаньня «Дзяржаўная Трацьцякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павал Трацьцякоў пачаў зьбіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта празь некаторы час прывяло да таго, што ў 1867 г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадзкая галерэя Паўла і Сяргея Трацьцякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур расейскіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.

У жніўні 1892 Павал Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў расейскай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў эўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя абразоў. 15 жніўня 1893 адбылося афіцыйнае адкрыцьцё музэю пад назвай «Маскоўская гарадзкая галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Трацьцякова».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • БЭ ў 18 тамах, Мн.,2002, Т.15, С.524