Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда
Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde
Тытульная старонка першага лёнданаскага выданьня (1886)
Жанр: аповесьць
Аўтар: Робэрт Льюіс Стывэнсан
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 5 студзеня 1886
Выдавецтва: Longmans, Green & co.
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда (па-ангельску: Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde) — аповесьць шатляндзкага пісьменьніка Робэрта Льюіса Стывэнсана, упершыню апублікаваная ў 1886 годзе ў Лёндане. Павгодле жанру — пераасэнсаваньне традыцыйнай для рамантызму тэмы двайніцтва з дамешкам навуковай фантастыкі.

Аповесьць Стывэнсана часта атаясамляецца з рэдкім псыхічным фэномэнам «падваеньня асобы», калі ў межах адной чалавека суіснуюць дзьве розныя мэнтальнасьці. У дадзеным выпадку дзьве індывідуальнасьці Д-р. Джэкіла зьяўляюцца ўвасабленьнем добрага і злога пачаткаў з абсалютна рознымі маральнымі роўнямі. Уплыў аповесьці на сусьветную культуру стаў нагэтулькі моцным, што выраз «Jekyll and Hyde» увайшоў у мову і стаў азначэньнем чалавека, які ў розных сытуацыях моцна адрозьніваецца маральнасьцю сваіх паводзінаў[1].

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда мела неадкладны посьпех і зьяўляецца найбольш пакупаным бэстсэлерам Стывэнсана. Сцэнічныя адаптацыі аповесьці пачаліся ў Бостане і Лёндане меней як праз год пасьля публікацыі. Твор натхніў шэраг рэжысэраў на стварэньне экранізацый аповесьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jekyll and Hyde definition | Dictionary.com. Dictionary.reference.com. Праверана 2009-05-28 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў