Дрот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скрутак сталістага дроту
Калючы дрот

Дрот — мэталічная нітка, шнур.

Дрот звычайна круглага, радзей — шасьцівугольнага, квадратнага, трапэцападобнага або авальнага сячэньня са сталі, алюміну, медзі, нікелю, тытану, цынку, іх сплаваў і іншых мэталяў. Выпускаюць таксама бімэталічны й полімэталічны дрот.

Дрот атрымліваецца шляхам працяжкі (валачэньня) праз пасьлядоўна памяншальныя адтуліны. Дрот выпускаецца рознага дыямэтру (да дзясяткаў мілімэтраў). Дрот выкарыстоўваецца для вырабу электрычных правадоў, метызаў, спружынаў, тэрмапараў, электродаў, электронных прыбораў і інш.