Дублін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дублін
ірл. Baile Átha Cliath
Герб Дубліну Сьцяг Дубліну
Дата заснаваньня: 841
Краіна: Ірляндыя
Мэр: Пол Маколіфі[d]
Плошча: 114,99 км²
Насельніцтва
колькасьць: 505 739 чал.
шчыльнасьць: 4398,11 чал./км²
летні час: UTC+1
Тэлефонны код: 01
Паштовы індэкс: D1-18, 20, 22, 24, D6W, D1-18, 20, 22, D6W
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′59″ пн. ш. 6°15′37″ з. д. / 53.34972° пн. ш. 6.26028° з. д. / 53.34972; -6.26028Каардынаты: 53°20′59″ пн. ш. 6°15′37″ з. д. / 53.34972° пн. ш. 6.26028° з. д. / 53.34972; -6.26028
Дублін на мапе Ірляндыі
Дублін
Дублін
Дублін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dublincity.ie

Ду́блін (па-ірляндзку: Baile Átha Cliath, па-ангельску: Dublin) — сталіца й самы буйны горад краіны Ірляндыя й вострава Ірляндыя. Галоўны порт у Ірляндзкім моры. Дублін перасякае рака Ліфі, якая падзяляе яго на дзьве часткі. Насельніцтва складае 592 713 жыхароў станам на 2022 год[1], разам з прадмесьцямі — каля 1,4 млн. Лічачы колькасьць насельніцтва ў рэгіёне Вялікага Дубліна, колькасьць жыхароў у ім перавышае 2 млн чалавек і складае каля 40% насельніцтва ўсёй рэспублікі[2]. Горад ёсьць гістарычным і сучасным культурным цэнтрам краіны, а таксама сучасным цэнтрам адукацыі, мастацтва, кіраваньня, эканомікі й прамысловасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў заснаваны ў 841 годзе як паселішча вікінгаў[3], на базе якога было створанае Дублінскае каралеўства, стаўшы галоўным горадам вострава пасьля ўварваньня нарманаў.

За часам панаваньня Оляфа Гутфрытсана горад хутка пераўтварыўся ў буйны цэнтар ў сярэдзіне X стагодзьдзя[4], не зважаючы на шэраг нападаў з боку ірляндцаў. Места ў значнай ступені заставалася пад кантролем вікінгаў ажно да ангельска-нармандзкага ўварваньня ў Ірляндыю, якое адбылося ў 1169 годзе[5][6]. Па сьмерці Муйрхэртаха Мака Лахлэйна ў пачатку 1166 годзе Руайдры Ўа Канхабайр, кароль Конахту, рушыў у Дублін, дзе быў нарочаны каралём Ірляндыі без усялякга супраціву. На думку некаторых гісторыкаў, частка раньняга эканамічнага росквіту гораду тлумачыцца гандлем рабамі[7]. Рабства ў Ірляндыі і Дубліне дасягнула сваёй вяршыні ў IX і X стагодзьдзях[8]. Рабамі звычайна былі захопленыя ва Ўэйлзе, Ангельшчыне, Нармандыі ды іншых мясьцінах[7]. У наступныя гады абвастрылася барацьба за горад паміж рознымі ірляндзкімі кланамі, чым скарыстаўся кароль Ангельшчыны Генрых II, які канчаткова захапіў горад і абвесьціў сабе ўладаром Ірляндыі[9].

Ангельскае панаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дублінскі замак быў сядзібай ангельскае ўлады ў горадзе.

Дублінскі замак, які стаў цэнтрам ангельскае ўлады ў Ірляндыі, быў закладзены ў 1204 годзе, і быў галоўным абарончым збудаваньне тут, распрацаванай на загад караля Ян Безьзямельнага[10]. Пасьля прызначэньня першага лорд-мэра Дубліна ў 1229 годзе горад пашырыўся і да канца XIII стагодзьдзя насельніцтва складала 8 тысяч чалавек. Дублін квітнеў як гандлёвы цэнтар, не зважаючы на спробу шатляндзкага караля Робэрта I захапіць яго ў 1317 годзе[9]. У XIV стагодзьдзі места заставалася адносна невялікім абгароджаным сярэднявечным горадам і было пад сталай пагрозай з боку навакольных ірляндзкіх кланаў. У 1348 годзе пошасьць чумы, вядомая як Чорны мор, дасягнула Дубліну, у выніку чаго тысячы людзей сканалі за наступнае дзесяцігодзьдзе[11].

Дублін у тыя часы быў сэрцам рэгіёну, вядомага як Пэйл. Ён вызначаўся як вузкі краёк ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа, які быў пад кантролем англельскае кароны. Уварваньне Т’юдараў у Ірляндыю ў XVI стагодзьдзі пашырыла ангельскія ўладаньні, а горад стаў цэнтрам адміністрацыйнага кіраваньня ў Ірляндыі. У рэгіёне пашырыўся ўплыў ангельскае мовы. Рашуча спрабуючы зрабіць Дублін пратэстанцкім горадам, каралева Лізавета I стварыла Трыніці-каледж у 1592 годзе як выключна пратэстанцкі ўнівэрсытэт і загадала, каб каталіцкія катэдры сьвятога Патрыка і Царка Хрыста былі пераўтвораныя ў пратэстанцкія цэрквы. Самая раньняя мапа гораду датуецца 1610 годзе ангельскім гісторыкам і хранікёрам Джонам Сьпідам.

Першая мапа гораду 1610 годзе, падрыхтаваная Джонам Сьпідам.

З XVIII стагодзьдзя горад пачаў хутка разьвівацца й на некаторы час нават быў другім паводле велічыні горадам у Брытанскай імпэрыі й пятым паводле велічыні ў Эўропе. У 1759 годзе была закладзены бровар Гінэс, які праз стагодзьдзі стане адным з найбуйнейшых бровараў у сьвеце і найбуйнейшым працадаўцам у Дубліне[12][13]. На працягу 1700-х гадоў адным з галоўных экспартных тавараў гораду сталася ільняная тканіна, бо яна не падлягала тым жа гандлёвым абмежаваньням з Ангельшчынай, што і воўна. У 1710 годзе ў Ангельшчыну было экспартавана больш за 1,5 мільёнаў ярдаў гэтае тканіны, а да 1779 году экспарт узвысіўся да 19 мільёнаў ярдаў. Дублін зьведаў пэрыяд заняпаду пасьля выданьня закону Зьвязу ў 1800 годзе, бо фактычна ўлада перамясьцілася да ангельскага парлямэнту ў Лёндане, але ён заставаўся эканамічным цэнтрам для большай часткі вострава. Горад не гуляў галоўнай ролі ў Індустрыяльнай рэвалюцыі, але заставаўся цэнтрам адміністрацыі і буйным транспартным вузлом для большай часткі вострава. Ірляндыя ня мела значных крыніцаў вугалю, паліва, а таксама Дублін ня быў цэнтрам вытворчасьці караблёў цт іншым галоўным рухавіком прамысловага разьвіцьця ў Вялікабрытаніі і Ірляндыі[5]. У гэты пэрыяд Бэлфаст разьвіваўся хутчэй за Дублін за кошт сумесі міжнароднай гандлю, вытворчасьці ільняной тканіны і суднабудаваньні[14].

Незалежнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 красавіка 1916 году ў Дубліне пачалося паўстаньне ірляндцаў супраць брытанскага ўладараньня. Пасьля аддзяленьня Ірляндыі ад Брытаніі ў 1922 годзе, новы парлямэнт, быў разьмешчаны ў доме Лэйнстэру. Дублін стаў сталіцай спачатку Ірляндзкай вольнай дзяржавы, а потым і Рэспублікі Ірляндыі.

Значныя часткі геаргіянскага Дубліну былі зьнішчаныя альбо істотна пераробленыя ў сярэдзіне XX стагодзьдзя на тле буму офіснага будаўніцтва. Пасьля буму рэцэсія 1970-х і 1980-х гадоў запаволіла тэмпы будаўніцтва. Гэта прывяло да зьніжэньня колькасьці людзей, якія жылі ў цэнтры гораду, і да 1985 году ў горадзе налічвалася каля 150 гектараў закінутай зямлі, якая была прызначана дзеля разьвіцьця, а таксама былі 900 тысяч м² офісных памяшканьняў[15]. У наступным з чарговым эканамічным росквітам будаўніцтва ў горадзе зноўку ўзрасло.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места знаходзіцца на ўзьбярэжжы Ірляндзкага мора ў Дублінскай затоцы. Разьмешчаны ў вусьце ракі Ліфі й ахоплівае тэрыторыю плошчай каля 115 км². На поўдні гораду маюцца невялічкія горы, у той час, як поўнач і захад горад месьціцца на раўніне[16]. Ліфі падзяляе горад на дзьве часткі, які маюць назоў Нортсайд і Саўтсайд.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Засьнежаны Трыніці-каледж узімку 2010 году.

Падобна да большай часткі паўночна-заходняй Эўропы, Дублін мае марскі клімат зь мякка цёплым летам і прахалоднымі зімамі. Вялікія скрайнасьці ў тэмпэратурах тут адсутнічаюць. На пляцу Мэрыян назіраньні выявілі, што самым халодным месяцам ёсьць люты. Сярэдняя мінімальная тэмпэратура ў ім апускаецца да 4,1°C. Самым жа цёпалым месяцам ёсьць ліпень, у які сярэдняя максымальная тэмпэратура складае 20,1°C. Празь зьяву Гарадзкога цеплавога вострава ў Дубліне назіраюцца самыя цёплыя летнія ночы ва ўсёй Ірляндыі. Сярэдняя мінімальная тэмпэратура на пляцу Мэрыян у ліпені дасягае 13,5°C, а самая нізкая тэмпэратура ліпеня, зафіксаваная на станцыі, складала 7,8°C, і была выяўленая 3 ліпеня 1974 году[17].

Схаванае разьмяшчэньне Дубліну на ўсходнім узьбярэжжы робіць яго адным з самых сухіх месцаў у Ірляндыі. Гэтак колькасьць ападкаў у горадзе складае каля паловы колькасьці ападкаў на заходнім узьбярэжжы. Мескі раён Рынгсэнд на поўдні гораду мае найніжэйшы паказьнік колькасьці ападкаў у краіне. Сярэднетэрміновая колькасьць ападкаў у ім мае памер у 683 мм[18], а сярэднегадавая колькасьць ападкаў у цэнтры гораду складае 726 мм. Асноўнымі ападкамі ўзімку ёсьць дождж, аднак нярэдка могуць назірацца невялікія сьнегапады зь лістапада па сакавік. Але град падае часьцей за сьнег. Моцныя атлянтычныя вятры найбольш часта дзьмуць увосень. Такія вятры часам дасягаюць Дубліну, але празь ягонае ўсходняе разьмяшчэньне часьцей закранаюць іншыя куты краіны. Узімку ўсходні вецер робіць надвор’е гораду больш халаднейшым і больш схільным да сьнегападаў.

У XX стагодзьдзі сапраўднай праблемай у горадзе быў смог, але толькі забарона ў Дубліне ўжываньня каменнага вугалю ў якасьці паліва здолела разьвязаць пытаньне з забруджваньнем[19][20]. Забарона была прасунутая ў 1990 годзе, і з таго часу колькасьць сьмерцяў, выкліканых захворваньнямі дыхальнай і сэрцава-судзіннай сыстэмаў істотна скарацілася[20][21].

 Кліматычныя зьвесткі для Дубліну 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 18,5 18,1 23,6 22,7 26,8 32,3 33,5 30,6 27,6 24,2 19,4 18,1 33,5
Сярэдні максымум t, °C 8 8,5 10,1 12,3 14,8 17,7 19,5 19,1 16,9 13,6 10,3 8,3 13,3
Сярэдняя t, °C 5,2 5,3 6,6 8,2 10,7 13,3 15,4 15,1 13,2 10,4 7,3 5,5 9,7
Сярэдні мінімум t, °C 2,3 2,2 3 4 6,6 9 11,3 11,2 9,5 7,1 4,3 2,6 6,1
Абсалютны мінімум t, °C −15,6 −13,4 −9,8 −7,2 −5,6 −0,7 1,8 0,6 −1,7 −5,6 −9,3 −15,7 −15,7
Норма ападкаў, мм 61,8 52,4 51,4 55 57 64 61 73,4 63,3 78,4 82,7 72,1 772,5
Вільготнасьць, % 81,6 76,9 71,6 68,7 67,8 67,7 69 69,8 71,9 75,8 81,6 83,9 73,9
Крыніца: Met Éireann (1981—2020)[22][23][24][25][26]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгіён Дубліну зьяўляецца эканамічным цэнтрам Ірляндыі, ён быў у авангардзе хуткага эканамічнага росту краіны ў пэрыяд кельцкага тыгру. У 2009 годзе Дублін зьяўляўся чацьвертым горадам у сьвеце паводле паказчыку пакупніцкай здольнасьці насельніцтва і займаў дзясяты радок у сьпісе самых заможных паводле асабістых прыбыткаў жыхароў[27]. Паводле зьвестак на 2011 год Дублін зьяўляецца 13-м самым дарагім горадам у Эўрапейскім Зьвязе і 58-м у сьвеце[28].

Традыцыйныя галіны эканомікі Дубліну ўключаюць харчовую прамысловасьць, тэкстыльную і броварную вытворчасьць. Аднак гэтыя галіны ў апошнія часы зьнізілі сваю вытворчасьць. Эканамічны бум у 1990-я гады прыцягнулі вялікую колькасьць вытворцаў у фармацэўтычнай, інфармацыйнай галінах, а таксама ў сфэры камунікацыйных тэхналёгіяў.

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Population and Actual and Percentage Change 2006 to 2022». Central Statistics Office.
  2. ^ «Geographic Changes». Central Statistics Office.
  3. ^ Roesdahl, Else (2016). «The Vikings» (Third ed.). Penguin Books. — с. 234. — ISBN 978-0-141-98476-6.
  4. ^ Winroth, Anders (2016). «The Age of the Vikings». Princeton University Press. — С. 54. — ISBN 978-0-691-16929-3.
  5. ^ а б Davies, Norman (1999). «The Isles: a history». London: Macmillan. — С. 1222. — ISBN 978-0-333-76370-4.
  6. ^ «Viking and Norman Dublin». Dublin City Parks Strategy 2019—2022.
  7. ^ а б Dickson, David (2014). «Dublin The Making of a Capital City». Profile Books Ltd. — С. 10. — ISBN 978-0-674-74444-8.
  8. ^ Holm, Poul (1989). «The Slave Trade of Dublin, Ninth To Twelfth Centuries». Peritia.
  9. ^ а б «A Brief History of Dublin, Ireland». Dublin.info.
  10. ^ «Fitzhenry, Meiler». Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900.
  11. ^ Byrne, Joseph Patrick (2004). «Black Death». — С.58. — ISBN 0-313-32492-1.
  12. ^ Lisa Marie Griffith (2014). «Stones of Dublin». Collins Press. — ISBN 9781848898721.
  13. ^ «St James’s Gate: a brief history». The Irish Times.
  14. ^ Lyons, F.S.L. (1973). «Ireland since the famine». Suffolk: Collins / Fontana. — С. 880. — ISBN 978-0-00-633200-8.
  15. ^ McDonald, Frank (1985). «The destruction of Dublin». Dublin: Gill and Macmillan. — С. 332. — ISBN 0-7171-1386-8.
  16. ^ Dublin City Council – Facts About Dublin City. Dublincity.ie.
  17. ^ «Historical Data: Dublin (Merrion Square) — Station No. 3923». Met Éireann.
  18. ^ «Climatology details for station Dublin (Ringsend), Ireland and index RR: Precipitation sum». European Climate Assessment & Dataset.
  19. ^ «Smoky coal ban». Department of Communications, Climate Action and Environment.
  20. ^ а б «How the coal ban dealt with Dublin’s burning issue». The Irish Times.
  21. ^ Clancy, L.; Goodman, P.; Sinclair, H; Dockery, D. (2002). «Effect of air-pollution on death rates in Dublin Ireland: an intervention study». The Lancet. 360 (9341): 1210–1214. doi:10.1016/S0140-6736(02)11281-5. PMID 12401247
  22. ^ «Dublin Airport 1981–2010 averages». Met Éireann.
  23. ^ «Dublin Airport 1991–2020 averages». Met Éireann.
  24. ^ «Absolute Maximum Air Temperatures for each Month at Selected Stations». Met Éireann.
  25. ^ «Absolute Minimum Air Temperatures for each Month at Selected Stations». Met Éireann.
  26. ^ «Temperature records broken as Met Éireann establish new Climate Services Division». Met Éireann.
  27. ^ Richest cities in the world by purchasing power in 2009. City Mayors.
  28. ^ Dublin falls in city-cost rankings. Irish Times.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]