Дэймас (міталёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У старажытнагрэцкай міталёгіі, Дэймас (грэц. Δείμος — «жах») — адзін з сыноў Арэса й Афрадыты, імпэрсаніфікацыя жаху. Ён, яго брат Фобас, багіня разладу Эрыс і багіня Эніё суправаджаюць Арэса ў бітвах. Асаф Гол, які адкрыў у 1877 году спадарожнікі Марса, назваў іх у гонар Дэймаса й Фобаса.