Егерскі лейб-гвардыі полк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Егерскі лейб-гвардыі полк
Егерский лейб-гвардии полк
Гады існаваньня 17961918
Краіна Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Тып полк
Дысьлякацыя Санкт-Пецярбург

Егерскі лейб-гвардыі полк — гвардзейскі полк Расейскай імпэрыі ў складзе 1-й гвардзейскай пяхотнай дывізіі Гвардзейскага корпуса (Санкт-Пецярбурская вайсковая акруга).

Сфармаваны ў 1796 годзе зь егерскіх каманд палкоў л.-гв. Сямёнаўскага і Ізмайлаўскага і зь егерскай роты Гатчынскіх войскаў. У 1806 г. перафармаваны у лейб-гвардыі Егерскі полк. У 1856 полк названы л.-гв. Гатчынскім, але ў 1871 г. яму вернута ранейшая назва.

Адрозьненьні:

  • георгіеўскі палкавы сьцяг «За адрозьненьне пры паразе і выгнаньні непрыяцеля зь межаў Расеі 1812 г.»
  • георгіеўскія трубы «За адрозьненьне ў бітве пры Кульме 17 жніўня 1813 г.»
  • знакі на шапкі: «За Целіш, 12 кастрычніка 1877 г.»

Расфармаваны ў 1918 годзе.