Жатай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Жатай (па-расейску: Жатай, па-якуцку: Жатай) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, гарадзкая акруга «Жатай» Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны на левым беразе ракі Лены, за 15 км ніжэй (на поўнач) за Якуцк. Рачная прыстань, нафтабаза. Зь Якуцкам злучаны аўтадарогай. Насельніцтва 9164 чал. (2009), 9263 чал. (2010).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі адносяцца ды 1920 году. У ваенныя гады (1943) зрабіўся рамонтна-эксплютацыйнай базай Ленскага рачнога параплаўства. З 28 красавіка 1948 г. населены пункт Жатайбуд зрабіўся рабочым пасёлкам.

Маюцца Дом культуры, прафтэхвучылішча рачнікоў, краязнаўчы музэй. Згодна зь легендамі назва Жатай зьявілася:

  • Нібыта на гэтым месцы некалі жыў стары Сатай;
  • З-за тога што месца пасёлку ўяўляе суцэльнае балота таму і мела назву Джатай — балота.
  • З часоў перабудовы ў Жатай пачалі прыяжджаць суднабудаўнікі зь Пінску.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чвала Г. И. Жатай — 50. Якутск. 1998.
  • Жатай. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 39.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жатайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў