Замасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замасьць
польск. Zamość
Ратуша і Вялікі рынак
Ратуша і Вялікі рынак
Герб Замасьці Сьцяг Замасьці
Першыя згадкі: 1580
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Прэзыдэнт места: Анджэй Внук
Плошча: 30,5 км²
Насельніцтва
колькасьць: 66 788 чал.
шчыльнасьць: 2189,77 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 84
Паштовыя індэксы: 22-400 — 22-410
Нумарны знак: LB
Геаграфічныя каардынаты: 50°43′14″ пн. ш. 23°15′31″ у. д. / 50.72056° пн. ш. 23.25861° у. д. / 50.72056; 23.25861Каардынаты: 50°43′14″ пн. ш. 23°15′31″ у. д. / 50.72056° пн. ш. 23.25861° у. д. / 50.72056; 23.25861
Замасьць на мапе Польшчы
Замасьць
Замасьць
Замасьць
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.zamosc.pl

За́масьць (па-польску: Zamość) — горад і гарадзкая гміна ў паўднёва ўсходняй частцы Люблінскага ваяводзтва Польшчы, адміністрацыйны цэнтар павету, сталіца Замасьцкага ваяводзтва ў 19751998 гадах. Зьяўляецца культурным, адукацыйным і турыстычным цэнтрам ваяводзтва. Па колькасьці насельніцтва Замасьць займае трэцае месца ў ваяводзтве, але па плошчы займае 10 месца. У 1992 годзе гістарычная частка гораду была ўнесеная ў сьціс Сусьветнай Спадчыны ЮНЭСКО.

Замасьць стаіць на рацэ Лабунька.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадзкія правы Замасьць атрымала ў 1580 годзе, згодна з прывілеем канцлера і вялікага гетмана Яна Замойскага. У XVII стагодзьдзі горад пачаў хутка разьвівацца. У 1648 годзе Замасьць асаджалася казакамі Багдана Хмяльніцкага, а ў 1656 годзе швэдзкімі войскамі. Аднак захапіць горад не атрымалася. Падчас Паўночнай вайны Замасьць была захопленая швэдзкімі і саксонскімі войскамі.

Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Аўстрыйскай імпэрыі1772 году). У 1809 годзе Замасьць была далучанае да Варшаўскага герцагства. З 1818 году Замасьць знаходзілася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала ўезным горадам Люблінскай губэрні. У 1821 годзе адбылася мадэрнізацыя гарадзкой крэпасьці, у выніку якой значна зьмяніўся зьнешні выгляд гораду. Крэпасьць стала важным пунктам вайсковай абароны падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, які быў узяты расейскімі войскамі адным з апошніх.

Падчас Першай сусьветнай вайны праз Замасьць прайшла лінія чыгункі (1916 год). Пасьля абвяшчньня незалежнасьці Польшчы ў 1918 годзе, тут адбылася камуністычнае паўстаньне пад кіраўніцтвам маёра Ліса-Кулі. У 1920 годзе ў навакольлі Замасьці былі разьбітыя савецкія войскі, якімі кіраваў Міхаіл Тухачэўскі.

У верасьці 1939 году горад быў акупаваны савецкімі войскамі, якія хутка перадалі горад пад уладу фашысцкай Германіі. На працягу Другой сусьветнай вайны каля Замасьці быў утвораны канцэнтрацыйны лягер, дзе загінулі каля 8 тыс. чалавек, а таксама лягер для савецкіх ваеннапалонных. 11 ліпеня 1944 году Замасьць бала захопленае Савецкімі войскамі.

З 1975 да 1998 году Замасьць была сталіцай Замосьцеўскага ваяводзтва, а з 1999 году стала павятовым горадам Люблінскага ваяводзтва.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]