Запіскі з падпольля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запіскі з падпольля
Записки из подполья
Жанр: аповесьць
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Публікацыя: 1864
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Запі́скі з падпо́льля» (па-расейску: Записки из подполья) — аповесьць Дастаеўскага, выдадзеная ў 1864 годзе. Лічыцца першым творам, які адносіцца да філязофскага кірунку экзыстэнцыялізму[1]. Аповед вядзецца ад першай асобы мінулым чыноўнікам, які жыве ў Пецярбугу.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Запіскі» пачынаюцца прадстаўленьнем інтэлектуальных «знаходак» галоўнага героя. У першай чвэрці аповесьці прадстаўлены толькі адзін біяграфічны факт — што герой атрымаў спадчыну, звольніўся са службы і цалкам перастаў пакідаць сваю кватэру, сышоўшы ў «падпольле». Аднак у далейшым у сваіх запісках герой распавядае пра сваё жыцьцё — пра дзяцінства безь сяброў, пра сваю стычку (якая ўспрымаецца гэтак толькі ім) з афіцэрам, і два эпізоды з жыцьця, якія сталі, пры дапушчэньні аб праўдзівасьці запісак, самай значнай і прыкметнай падзеяй у жыцьці героя. Першая — гэта абед з даўнімі школьнымі таварышамі, на якім ён усіх пакрыўдзіў, раззлаваўся і нават вырашыў выклікаць аднаго зь іх на дуэль. Другая — гэта маральныя зьдзекі з выляжанкі з публічнага дому, якой ён спачатку са злосьці спрабаваў паказаць усю агіднасьць яе становішча, пасьля, незнарок даўшы ёй свой адрас, сам трываў ад яе непераносныя пакуты, якія мелі свой корань у яго ўзлаванасьці і тым, што той вобраз, якім ён перад ёй імкнуўся прадставіцца, меў ашаламляльнае разыходжаньне з сапраўдным яго станам. Усімі сіламі імкнучыся абразіць яе другі раз, гэтым дзеяньнем ён сканчвае сваё апавяданьне аб выхадах з «падпольля», а з боку рэдактара гэтых запісак дадаецца, што наяўны працяг гэтых запісак — зноў інтэлектуальны прадукт героя — у існасьці, пусты і нікчэмны і ня можа прадстаўляць якой-кольвек цікавасьці чытачу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Existentialism from Dostoevsky to Sartre Walter Kaufmann ISBN 0-452-00930-8. P.12

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запіскі з падпольлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў