Звон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Звон
Званар

Звон — простая прылада для стварэньня гуку. У музыцы клясыфікуецца як музычны ўдарны інструмэнт.

Звычайна мае форму цыліндру або ўсечанага конуса з адкрытым канцом, які працуе рэзанатарам. Звон таксама часта нагадвае па форме парожнюю грушу, якой адрэзалі ніжнюю частку. Гук можа вызывацца языком, які падвешваецца ўнутры звона, і стукаецца аб яго сьценкі, калі звон раскачваецца з боку ў бок, ці малатком адпаведнага памеру, якім б’юць па звону звонку.

Званы, як правіла, адлітыя з мэталу (бронза або іншыя сплавы), невялікія званы могуць вырабляцца з шкла або керамікі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Камбани, клепала и овчарски звънци в България»-проф.д-р Добри Палиев,ИМ,1984
  • «Звънчарството в България»-Иван Качулев,БАН