Зуброўка (напой)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Польская зуброўка

Зубро́ўка (па-польску: Żubrówka) — гатунак гарэлкі, дыстыляванай на жытняй аснове.

Гэты слынны напой вырабляўся на тэрыторыі сучаснага беларуска-польскага памежжа, пачынаючы з XVI стагодзьдзя і доўгі час зьяўляўся адным з найбольш улюбёных напояў як шляхты, так і сялянства. Наяўнае ў траве зуброўцы рэчыва кумарын надае напою характэрны водар і спрыяе апэтыту ды лепшаму страваваньню ежы.

У 1926 годзе кампанія Polmos (сучасны завод «Белалко») у Берасьці-Літоўскім вынайшла спосаб масавай вытворчасьці гэтага напою, які потым запазычылі многія кампаніі па ўсім сьвеце.

Паводле арыгінальнай рэцэптуры напой вырабляецца ў Берасьці пад назвай «Берасьцейская зуброўка». Менскі завод «Крышталь» вырабляе «Беларускую зуброўку», «Бульбаш» — настойку «Зубровую», «Налібокі» — настойку горкую «Налібокі Gold. Зубровіца». Таксама яго вырабляюць у іншых краінах:

  • Польшча — Żubrówka,
  • Літва — Stumbrinė,
  • Украіна — Зубрівка,
  • Чэхія — Zubrovka,
  • ЗША — Bison Vodka,
  • Нямеччына — Grasovka.

На сёньня брэнд Żubrówka і яго пераклады на іншыя мовы, а таксама травінка ўнутры бутэлькі зарэгістраваныя кампаніяй Polmos Białystok, Польшча.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]