Кадыма (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Кадыма
Агульныя зьвесткі
Вышыня вытоку 265 м
Вусьце Паўднёвы Буг
Краіны басэйну Украіна
Вобласьці Адэская вобласьць і Мікалаеўская вобласьць
Даўжыня 149 км
Плошча басэйну 2 480 км²

Кадыма (па-ўкраінску: Кодима) — рака ў Адэскай і Мікалаеўскай абласьцях Украіны, правы прыток Паўднёвага Бугу.

Геаграфия[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ знаходзяцца месты Балта і Кадыма, вёска Бобрык Першы Любашаўскага раёну, мяст. Крывое Возера Мікалаеўскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1693 годзе казацкі кіраўнік Палій разьбіў на Кадыме нагайскіх татараў, якія ішлі на Кіеў.

11 ліпеня 1738 году турэцка-татарскія войскі пацярпелі на Кадыме абсалютную паразу ад арміі фэльдмаршала Мініха.

У 17641767 гг. на беразе ракі ўжо існавалі вёскі Голта (30 будынкаў), Крывое Возера (40 будынкаў), Ясінава (20 будынкаў), Гольма (300 будынкаў)

У XIX стагодзьдзі рака была мяжой паміж Падольскай і Хэрсонскай губэрніямі.