Кадыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кадыс
гішп. Cádiz
Кадыс
Герб Кадысу Сьцяг Кадысу
Дата заснаваньня: XI стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Андалюзія
Правінцыя: Кадыс
Кіраўнік: José María González Santos[d][1]
Плошча: 12,10 км²
Вышыня: 11 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 123 948 чал.
шчыльнасьць: 10 243,64 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 11000
Нумарны знак: CA
Геаграфічныя каардынаты: 36°32′6″ пн. ш. 6°17′51″ з. д. / 36.535° пн. ш. 6.2975° з. д. / 36.535; -6.2975Каардынаты: 36°32′6″ пн. ш. 6°17′51″ з. д. / 36.535° пн. ш. 6.2975° з. д. / 36.535; -6.2975
Кадыс на мапе Гішпаніі
Кадыс
Кадыс
Кадыс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.cadiz.es/

Кадыс (па-гішпанску: Cádiz) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Мае выхад да Атлянтычнага акіяну.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кадыс быў заснаваны фінікійцамі каля 1100 году да н. э. і прэтэндуе на званьне найстарэйшага гораду Эўропы. У фінікіянаў Гадэс быў адабраны картагенянамі. Пасьля Другой Пунічнай вайны, у 206 годзе да н. э., Гадэс перайшоў да рымлянаў. Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазьней Кадыс падпаў пад уладу вандалаў, вэстготаў і арабаў. У грэкаў і бізантыйцаў Кадыс лічыўся «краем Сьвету», была нават прымаўка «далей Кадыса й шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, Грыгорыюс Багаслоў у «пахвальным слове» Базылю Вялікаму.

У 1262 годзе горад быў заваяваны Кастыліяй. У першай гішпанскай кроніцы «Estoria de Espanna» 1282 ці 1284 году, падрыхтаванай каралём Альфонса X, гаворыцца пра тое , што ў горадзе знаходзіліся памежныя слупы самога Гэркулеса, і засяленьне мясцовасьці ўзводзілася да гэтага старажытнагрэцкага герою[2]. У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў Кадыс стаў галоўным портам для адпраўкі гішпанскіх экспэдыцыяў у Амэрыку. З суседняга з Кадысам порту Палёс-дэ-ля-Франтэра адпраўляліся на захад караблі Калюмба.

У 1766 годзе кароль Карляс III сваім указам вырашыў даць аўтаномныя правы востраву Леон, такім чынам пазбавіўшы кіраўнікоў Кадыса ўлады над гэтым востравам. Аблога Кадыса французамі ў 1810—1812 гады беспасьпяхова працягвалася два гады. Падчас гэтай аблогі Кадыскія картэсы склалі канстытуцыю 1812 году. У 1823 годзе ў Кадысе знайшлі прытулак картэсы, разам з паланёным імі каралём Фэрдынандам VII. Кадыс быў абложаны французамі й узяты ў 1824 годзе.

У 1868 годзе ў Кадысе ўспыхнула паўстаньне, якое пацягнула за сабой адрачэньне ад пасады Ізабэлы II, адстаўку Гансалеса Брава й фармаваньне новага ўраду на чале з Хасэ Кончам.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уваход у стары горад Кадысу абараняе Земляная брама (гішп. Puerta de Tierra).
  • Кадыскі Новы сабор быў пабудаваны ў стылі барока па праекце гішпанскага архітэктара Вісэнтэ Асэра.
  • Стары сабор Кадыса, цяпер царква Санта-Крус, быў пабудаваны ў XIII стагодзьдзі й моцна пацярпеў падчас наступу на Кадыс ангельцаў ў 1596 годзе.
  • У назіральнай вежы Тавірэ працуе камэра-абскура.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://www.abc.es/espana/20150613/abci-alcalde-kichi-cadiz-201506131201.html
  2. ^ Primera Cronica General. Estoria de España. Tomo I. — Madrid, Bailly-Bailliere e hijos, 1906, стар. 8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кадыссховішча мультымэдыйных матэрыялаў