Кальмордэнскі заапарк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кальмордэнскі заапарк
Kolmårdens djurpark
Галоўны ўваход у Кальмордэнскі заапарк
Заснаваны 1965
Разьмешчаны Нарчэпінг, Швэцыя
Наведвальнікі 620 000 (2009 год)
Плошча 1,75 км²
Каардынаты 58°39′55″ пн. ш. 16°27′59″ у. д. / 58.66528° пн. ш. 16.46639° у. д. / 58.66528; 16.46639Каардынаты: 58°39′55″ пн. ш. 16°27′59″ у. д. / 58.66528° пн. ш. 16.46639° у. д. / 58.66528; 16.46639
Кальмордэнскі заапарк на мапе Швэцыі
Кальмордэнскі заапарк
Кальмордэнскі заапарк
Кальмордэнскі заапарк
Афіцыйны сайт

Кальмо́рдэнскі заапарк (па-швэдзку: Kolmårdens djurpark) — заапарк у Швэцыі, разьмешчаны ў геаграфічнай мясцовасьці Кальмордэне, у камуне Нарчэпінгу, за 18 км на паўночны ўсход ад гораду. Кальмордэнскі заапарк зьяўляецца адным з найбуйнейшых заапаркаў Эўропы паводле займанай плошчы (1,75 км²).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляны заснаваньня Кальмордэнскага заапарку ўзьніклі ў 1962 годзе. Яго ўзьвядзеньне распачалося 31 жніўня 1964 году, а адкрыцьцё — 27 траўня 1965 году (у гэты дзень уваход каштаваў усяго 5 швэдзкіх крон і заапарк наведалі 40 000 чалавек[1]. Да 1997 году заапарк належыў камуне Нарчэпінгу, аднак потым перайшоў да прыватных уладальнікаў. З 2000 году такім уладальнікам стала фірма Parks & Resorts Scandinavia.

17 чэрвеня 2012 году ў заапарку мела месца надзвычайнае здарэньне: ваўкі загрызьлі да сьмерці жанчыну-супрацоўніцу заапарку.

Атракцыёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падвясная канатная дарога ў Кальмордэнскім заапарку

У Кальмордэнскім заапарку ёсьць шэраг атракцыёнаў, сярод якіх: дэльфінарыюм, падвясная канатная дарога для назіраньня за жывёламі зьверху (г. зв. «Сафары»), тэматычны парк «Сьвет Бамсе» (дзіцячага мультпэрсанажу медзьведзяні Бамсе), тэматычны парк «Сьвет тыгра» (прысьвечаны гэтай жывёле), пірацкі карабель і іншыя. У заапарку жывуць таксама каралеўскія сланы — падарунак швэдзкаму каралю ад караля Тайлянду. Непасрэдна каля ўваходу ў заапарк знаходзяцца таксама гатэль і Кальмордэнскі трапікарыюм.

Жывёлы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Кальмордэнскім заапарку жывуць, між іншым, такія жывёлы як рысі, сыбірскія тыгры, львы, сланы, воўкі, бурыя мядзьведзі, лосі, жырафы, гібоны, страўсы, вярблюды, пінгвіны, драпежныя птушкі і інш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sven Gillsäter. Ett sånt djurliv på Kolmården.— Höganäs: Bokförlaget Bra Böcker, 1983 — S.19. ISBN 9171606114

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]