Камбіз I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Камбіз I (па-старапэрсыдзку: Kambūjiya, па-грэцку: Καμβύσης; каля 600 да н.э — 559 да н.э. ці 551 да н.э.) — пэрсыдзкі цар Аршану ад каля 580 да н.э. Належыў да дынастыі Ахемэнідаў, быў сынам Кіра І.

Згодна з Герадотам, быў чалавекам «слаўнага роду й ціхага нораву». Кіраваў у залежнасьці ад мідыйскага караля Астыяга. Той, мяркуючы, што Камбіз І ня будзе прэтэндаваць на сталец Мідыі, даў дазвол на шлюб Камбіза са сваёй дачкой Манданай. Дзіцё ад гэтага шлюбу — Кір II — у выніку змог прэтэндаваць на пасады Мідыі й Лідыі (маці Манданы была дачкой Аліята ІІ Лідыйскага). Сёньня лічыцца, што дадзеныя кроўныя сувязі маглі быць пазьнейшай выдумкай, хоць іхная магчымасьць цалкам не адмаўляецца. Мікалай Дамаскі памылкова сьцьвярджаў, што сапраўдным імем Камбіза было Атрадат і што ён загінуў у 551 да н.э. у бітве зь Мідыяй на Пэрсыдзкай мяжы.

Папярэднік
Кір I
Кароль Аншану
580 да н. э-559 да н.э.
Наступнік
Кір II