Каменны век

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каменны век. Апрацоўка каменьня

Каменны век — самая старажытная эпоха ў развіцьці чалавецтва, на працягу якой асноўныя прылады выраблялі з каменю (крэменю), існаваў першабытны лад.Каменны век пачаўся каля 3-2,5 мільёнаў гадоў таму ў Афрыцы, калі чалавек вылучыўся з жывёльнага сьвету, і скончыўся каля 2,5-1,8 тысячаў гадоў да н.э. ў Эўропе.[1]

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З заканчэньнем ледавіковай эпохі (Эпоха Вялікіх Зьледаваньняў) і зьмяненьнем надвор’я настае час каменнага веку. Эпоха каменнага веку зьяўляецца самым першым прыступкам разьвіцьця чалавека як сацыяльнай істоты.[2]

Агульнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каменны век падзяляецца на 3 асноўныя этапы:

  • палеаліт(з грэцкай мовы - palaiós старажытны + lithōs камень) - праіснаваў да 8 тыс. да н. э.
  • мэзаліт (з грэцкай мовы - mésos сярэдні + lithōs камень) - праіснаваў да 9—5 тыс. да н. э.
  • нэаліт (з грэцкай мовы - néos новы + lithōs камень) - праіснаваў да 4—3 тыс. да н. э.

У той жа час існуе больш дробная перыядызацыя каменнага веку, якая была распрацавана французкім археолягам Габрыелем Марціл'е ў канцы 60-х гадоў 19 стагодзьдзя й паводле якой каменны век падзяляецца на:

Аднак, у розных мясцовасьцях сьвету чалавецтва развівалася не раўнамерна, каменныя прылады ў некаторых культурах шырока выкарыстоўваліся яшчэ ў час мэталу (у часы Жалезнага веку).

Асноўныя заняткі старажытнага чалавека каменнага веку:

Асноўныя прылады працы й прыстасаваньні:

Эпоха палеаліту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Палеаліт

Эпоха палеаліту, старажытнага каменнага веку, на Зямлі пачалася каля 2 000 000 гадоў таму са зьяўленьнем першых выкапнёвых людзей у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

У часы Палеаліту клімат Зямлі, яе расьлінны й жывёльны сьвет даволі моцна адрозьніваўся ад сучаснага стану. Людзі часоў Палеаліту жылі нешматлікімі згуртаваньнямі й карысталіся толькі абабітымі каменнымі прыладамі. У гэты час насельнікі эпохі Палеаліту не маглі шліфаваць каменьне й вырабляць посуд з гліны. У той жа час, акрамя прыладаў з каменьня, людзі выраблялі прылады з костак, скуры, дрэва й іншых расьлінных матэрыялаў.

Эпоха палеаліту складаецца зь некалькіх частак:

Апошнія тысячагодзьдзі эпохі маюць назву фінальнага, або канца палеаліту.

Першае зьяўленьне чалавека на тэрыторыі Беларусі было магчымым у эпоху сярэдняга палеаліту.[3]

Асноўны занятак — паляваньне на мамантаў, шарсьцістых насарогаў, паўночных аленяў і іншых жывёлаў.

Эпоха мэзаліту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мэзаліт
Рыбацкія прылады

Пасьля сканчэньня ледавіковай эпохі спрыяльныя кліматычныя ўмовы, якія насталі ў 9—8 тысячагодзьдзі да н. э., прынесьлі зьмены ў расьлінны і жывёльны сьвет. Тундравыя абшары адыйшлі на поўнач, а іх месцы занялі лясы: спачатку бярозавыя і хвойныя, затым шыракалістыя, дзе вадзілася мноства дзічыны. Шматлікія вадаёмы й рэкі спрыялі размножаньню рыб і вадаплаўных птушак. Адзначаныя перамены паўплывалі на лад жыцьця першабытнага чалавека.

Паляўнічыя прылады

Зьмены ў жыцьцёвым ладзе тагачаснага насельніцтва:

  • Лук са стрэламі атрымўвае шырокае выкарыстаньне й становіцца галоўнай паляўнічай зброяй. Адбываюцца істотныя зьмены ў апрацоўцы крэмяню.
  • Рыбалоўства значна пашырылася з адыходам ледавіка і са зьяўленьнем шматлікіх рэкаў і азёраў. Акрамя традыцыйнай зброі — гарпуна — людзі пачалі карыстацца іншымі рыбацкімі прыладамі: вудамі з касьцянымі кручкамі й сеткамі, плеценымі з лубяных валокнаў. Акрамя таго, выкарыстоўваліся пасткі з прутоў і выдзеўбаныя з камля дрэва чоўны.
  • Больш значную ролю пачало адыгрываць зьбіральніцтва. Здабычай служыла лясная й балотная расьліннасьць, асабліва лясныя й балотныя гарэхі, а таксама ягады, грыбы і карані.
  • У эпоху мэзаліту быў пакладзены пачатак працэсу прыручэньня жывёлаў. Першай з прыручаных жывёлаў быў сабака, які стаў выдатным памагатым чалавека на паляваньні.[3]

Культуры, якія насялялі беларускія землі ў эпоху мэзаліта:[3]

Эпоха нэаліту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Нэаліт

Адлік новага каменнага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаецца ад часу пачатку вытворчасьці керамікі. Зьяўленьне глінянага посуду на Беларусі датуецца 1-й паловай 4-га тысячагодзьдзя да н. э., а на Палесьсі — канцом 5-га тысячагодзьдзя да н. э. Пашырэньне вытворчасьці глінянага посуду першапачаткова было зьвязана з павелічэньнем ролі зьбіральніцтва.[4]

Зьмены ў жыцьцёвым ладзе тагачаснага насельніцтва:

  • каменныя прылады працы набылі большую дасканаласьць
  • распаўсюджаньне трохкутных наканечнікаў стрэлаў
  • выкарыстаньне рубячых прыладаў працы з буйных крэмянёў — макралітаў
  • адбываецца нэалітычная рэвалюцыя — пераход ад прысваяльнай формы працы, зьбіральніцтва й паляваньня, да вытворчай, разам з удасканаленьнем форм працы і зьяўленьнем новых рамёстваў.
Асноўны артыкул: Нэалітычная рэвалюцыя

Найбольш значнай падзеяй сталася нэалітычная рэвалюцыя, калі адбыўся пераход старажытнага насельніцтва ад прысваеньня гатункаў прыроды шляхам зьбіральніцтва, рыбацтва й паляваньня да вытворчай гаспадаркі - то бок земляробства й жывёлагадоўлі. Уяўляе сабой найбольш глыбокі й значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым, які выклікаў рэзкія зьмены ва ўзаемаадносінах чалавека й прыроды. Тэрмін быў распрацаваны ў 1950 годзе Г. Чайлдам.[1]

Культуры, якія насялялі беларускія землі ў эпоху нэаліта:

Матэрыяльная культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра дагістарычнае мастацтва можна даведацца толькі па захаваўшымся знаходкам каменнага век. Зьвесткі пра музычную культуру першабытных людзей можна атрымаць на аснове захаваўшызся першабытных музычных інструмэнтаў, а дадзеныя пра выяўленчае мастацтва на аснове наскальнага жывапісу, да якога адносяцца пэтрогліфы і наскальныя роспісы. Невядома, ці выконвала дагістарычнае мастацтва рэлігійную функцыю. Старажытныя людзі падчас сваіх рытуалаў выконвалі танцы, сьпявалі песьні і ігралі на розных музычных інструмэнтах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б У. Ф. Ісаенка. Каменны век // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1993. С. 299—301
  2. ^ А. А. Егарэйчанка / Памяць. Кніга 1. / Слуцкі раён
  3. ^ а б в Археалёгія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Пятруся Броўкі, 1993. с. 477
  4. ^ В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у 6-ці тамах) Том 1. Мінск, ВП «Экапэрспэктыва», 2000. с. 36

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каменны вексховішча мультымэдыйных матэрыялаў