Каньяк (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каньяк
франц. Cognac
Герб Каньяку
Першыя згадкі: 1215
Краіна: Францыя
Рэгіён: Новая Аквітанія
Дэпартамэнт: Шаранта
Кіраўнік: Morgan Berger[d]
Плошча:
  • 15,5 км²[1]
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 16100
Геаграфічныя каардынаты: 45°41′45″ пн. ш. 0°19′45″ з. д. / 45.69583° пн. ш. 0.32917° з. д. / 45.69583; -0.32917Каардынаты: 45°41′45″ пн. ш. 0°19′45″ з. д. / 45.69583° пн. ш. 0.32917° з. д. / 45.69583; -0.32917
Каньяк на мапе Францыі
Каньяк
Каньяк
Каньяк
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-cognac.fr

Каньяк (па-француску: Cognac) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Шаранта рэгіёну Новая Аквітанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Пуату-Шарант), паміж гарадамі Ангулем, Жарнак, Сэнт. Большая частка гораду разьмешчана на левым беразе ракі Шаранта. Спэцыялізуецца на вытворчасьці моцнага сьпіртнога напою каньяк, названага ў гонар гораду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымляне называлі горад Каньякум (лац. Conniacum), пазьней назва спрасьцілася да Каньяк. У Сярэднявеччы праз Каньяк праходзіў адзін з паломніцкіх шляхоў у Сант’яга-дэ-Кампастэля. У IX стагодзьдзі ў Каньяк сталі ўзводзіцца ўмацаваньні. У 1215 годзе Каньяк атрымаў права гораду. Уваходзіў у склад графства (пазьней — герцагства) Ангулемскага.

Франсуа Ангулемскі (будучы кароль Францыск I) нарадзіўся ў коньяскім замку Валюа 12 верасьня 1494 году. Ён завітаў роднаму гораду права гандляваць сольлю, якая здабываецца на ўзьбярэжжы ў Ля-Рашэль, уверх па рацэ, што прывяло да разьвіцьця гораду, а пазьней і да ягонага ператварэньня ў цэнтар вытворчасьці каньяку.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць гораду ў значнай меры арыентавана на вытворчасьць каньяку. Самыя вядомыя каньячныя домы: Hennessy, Martell, Rémy Martin, Camus і Otard.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 ліпеня 2007 году ў орадзе стартаваў 19 этап шматднеўкі Тур дэ Франс.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]