Карадаг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карадаг
Найвышэйшы пункт
Вышыня 577 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Фэадасійская меская рада[d] і Аўтаномная Рэспубліка Крым[1]
Краіна
Горная сыстэма Крымскія горы
Від на Карадаг з мора

Карада́г (па-крымскататарску: Qaradağ — «чорная гара») — вульканічны масіў у Крыме, на беразе Чорнага мора, за 20 км на паўднёвы захад ад гораду Феадосія, ва Ўкраіне. Карадаг ёсьць старажытным згаслым вульканам, які дзейнічаў 120—160 млн гадоў таму.

Складаецца з купалападобнай Сьвятой гары, або гары Вялікі Карадаг (вышыня 577 м), і Берагавога хрыбта з арыгінальнымі формамі выветрываньня. Складзены з туфаў і лаваў. Радовішчы паўкаштоўных камянёў (сэрдалік, агат, яшма). Расьліннасьць прадстаўлена лясамі, стэпамі, зарасьнікамі нізкарослых цьвёрдалістых паўхмызьнякоў.

3 боку мора маюцца бухты, то бок Сэрдалікавая, Блакітная ды іншыя. Каля ўсходняга падножжа месьціцца курорт Планерскае (Кактэбель).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


  1. ^ а б сэрвэр назваў GEOnet — 2018.