Карлавы Вары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карлавы Вары
чэск. Karlovy Vary
Grandhotel Pupp
Grandhotel Pupp
Герб Карлавых Вараў
Дата заснаваньня: 1350
Краіна: Чэхія
Край: Карлаварскі
Прэзыдэнт места: Андрэа Пфефер Ферклава[d][1]
Плошча: 59,10 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 50 594 чал.
шчыльнасьць: 856,07 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +420 353
Паштовыя індэксы: 360 01 — 360 20
Нумарны знак: K
Геаграфічныя каардынаты: 50°13′50″ пн. ш. 12°52′21″ у. д. / 50.23056° пн. ш. 12.8725° у. д. / 50.23056; 12.8725Каардынаты: 50°13′50″ пн. ш. 12°52′21″ у. д. / 50.23056° пн. ш. 12.8725° у. д. / 50.23056; 12.8725
Карлавы Вары на мапе Чэхіі
Карлавы Вары
Карлавы Вары
Карлавы Вары
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.karlovyvary.cz

Карлавы Вары (па-чэску: Karlovy Vary, па-нямецку: Karlsbad) — горад на захадзе Чэхіі, сталіца Карлаварскага краю. Разьмешчаны на месцы зьліцьця рэк Огржэ і Цеплы. Зьяўляецца найвялікім курортным горадам Чэхіі. Тут знаходзіцца вялікае мноства санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў. Разам з Мар’янскімі Лазьнямі і Францішкавымі Лазьнямі ўтварае гэтак званы Заходнебагемскі курортны трыкутнік.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Марыі-Магдалены

Ужо ў XIV стагодзьдзі мясцовыя лекавыя крыніцы набылі вялікую вядомасьць. У 1370 годзе імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Карл IV надаў багемскаму мястэчку Вары статус каралеўскага гораду, які пераназвалі ў гонар імпэратара. Да 1522 году адносяцца першыя пісьмовыя згадкі пра мясцовыя крыніцы. У 1582 годзе горад перажыў навадненьне, у 1604 годзе — згарэў, а потым пацярпеў у гады Трыццацігадовай вайны. У 1707 годзе імпэратар Ёзэф I пацьвердзіў прывелеі Вольнага каралеўскага гораду. У 1711 годзе Карлавы Вары наведаў расейскі цар Пётар I. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя лекавыя ўласьцівасьці карлаварскіх крыніцаў набываюць сусьветную вядомасьць, што паспрыяла роськвіту курорта: калі ў 1756 годзе ў горад прыехалі на лячэньне ўсяго 134 сям’і, то напрыканцы XIX стагодзьдзя гасьцёў курорту было ўжо ў сярэднім штогод каля 26 000, а ў 1911 годзе — амаль 71 000. З 1989 году, пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму, Карлавы Вары зноў сталі папулярным сусьветнавядомым курортам.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праваслаўная Петрапаўлаўская царква
  • Белыя Калянады
  • 12 лекавых крыніцаў
  • Гатэль «Grandhotel Pupp» (1770)
  • Царква Марыі-Магдалены (1736)
  • Петрапаўлаўская царква (належыць да Расейскай праваслаўнай царквы)
  • «Малы Вэрсаль»

Бэхэраўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Карлавых Варах робяць лікёр «Бэхэраўка».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карлавы Варысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б https://mmkv.cz/cs/primator