Кляновы сыроп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кляновы сіроп»)
Бутэлька кляновага сыропу

Кляновы сыроп — сыроп, звычайна зроблены з соку ксілемы цукровага клёну (Acer saccharum), чырвонага клёну (Acer rubrum) або чорнага клёну (Acer nigrum).

Кляновы сыроп спачатку зьбіраўся і выкарыстоўваўся карэннымі амэрыканцамі, пазьней прыняты й эўрапейскімі пасяленцамі. Яго часьцей за ўсё ядуць з вафлямі, блінамі, аўсянкай ды францускім тостам. У Канадзе сыропы павінны мець прынамсі 66% цукру, каб называцца «кляновым сыропам»; у ЗША любы сыроп, ня зроблены амаль цалкам з соку клёну, ня можа быць маркіраваны як «клён».

Кляновы сыроп і цукровае дрэва клёну — сымбалі Канады і некалькіх амэрыканскіх штатаў, асабліва Вэрмонту.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляновы сыропсховішча мультымэдыйных матэрыялаў