Кніга Судзьдзяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кніга Старога Запавету

Кніга Судзьдзяў


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

Кні́га Су́дзьдзяў Ізра́ілевых (па-габрэйску: ספר שופטים — Сэф́ер Шафтым) — сёмая кніга Старога Запавету і ўсяе Бібліі. Выкладае гісторыю жыдоў ад апошніх гадоў жыцьця Ісуса Навіна да сьмерці судзьдзі Самсона (прыблізна 1240 да н. э. — 1050 да н. э.). Паводле юдэйскай традыцыі кніга Судзьдзяў была напісаная прарокам Самуілам. Мяркуюць, што яна апрацоўвалася цягам значнага часу і была завершаная ў VI стагодзьдзі да н. э.[1].

Судзьдзі — асобы, што кіравалі габрэйскі народам у пэрыяд ад Ісуса сына Нава да ўсталяваньня першага цара Саўла. Выбітныя судзьдзі: Барак і Дэбора, Гедэон, Самсон, Элі і Самуіл. Пры гэтым усе яны актыўно выконвалі судзейскія функцыі, што дазволіла паставіць пытаньне пра тое, што сучасная дактрына падзелу ўладаў мае вытокі ў Старым Запавеце[2].

Пасьля Ісуса Нававага начальнікі пакаленьняў ізраільскіх мелі выгнаць хананеяў (абарыгеннае насельніцтва) з тае зямлі, валаданьне якой было абяцана жыдам. Яны зрабілі гэта, аднак толькі часткова, пакінуўшы некаторыя народы жыць побач, і ўступалі зь імі ў хаўрусы, што было забаронена Богам. Пры гэтым, натуральна, ізраільцяне схіляліся ў вераваньні суседніх народаў, да «служэньня Баалам і Астартам». За гэта Бог вызначыў народам Ханаану быць для ізраільцянаў «пятлёю», «і богі іхнія будуць для вас сеткаю». Калі ізраільскі народ адыходзіць ад Бога, пачынае служыць багам суседніх народаў, гэтыя народы яго заваёўваюць і вядуць у рабства да тае пары, пакуль жыды ня каюцца ў сваім адступленьні. Калі ж адбываецца пакаяньне, тады Бог вылучае з асяродку народу судзьдзю, чалавека, які ўзначальвае вызваленчую вайну, і тады Ізраіль зноўку становіцца вольны да наступнага падзеньня ў грэх ідалапаклонства. Сэнс усіх гэтых гісторыяў, што разьвіваюцца па адным сюжэце, у тым, каб паказаць, што гісторыя — гэта адказ Бога на чалавечыя ўчынкі, гэта размова Бога з чалавекам, якога пры адыходзе ад Бога чакаюць няшчасьці, а пры вяртаньні да Яго — дабро.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ілюстрацыя да 8 разьдзелу кнігі Судзьдзяў
  1. разьдзел — далейшая заваёва Ханаану пасьля сьмерці Ісуса Навіна
  2. разьдзел — адсупнітцва ізраільцянаў ад Бога. Паўстаньне інстытуту судзьдзяў
  3. разьдзел — судзьдзі Гафанііл, Аод, Самэгар
  4. разьдзел — судзьдзі Дэбора і Барак. Гісторыя Яілі і Сісары
  5. разьдзел — сьпў Дэборы
  6. разьдзел — нашэсьце мадыяніцянаў. Пакліканьне Гедэона
  7. разьдзел — перамога Гедэона над мадыяніцянамі
  8. разьдзел — Гедэон становіцца судьдзём
  9. разьдзел — спроба Абімэлеха, сына Гедэонавага, стаць царом
  10. разьдзел — судзьдзі Фола і Яір. Нашэсьце аманіцянаў
  11. разьдзел — гісторыя Яфая. Перамога над аманіцянамі
  12. разьдзел — канфлікт Яфая зь ефрамлянамі. Судзьдзі Есявон, Ялон і Абдон
  13. разьдзел — ізраільцяне пад уладаю філістымлянаў. Радавод Самсона
  14. разьдзел — шлюб Самсона. Пачатак варагаваньня зь філістымлянамі
  15. разьдзел — далейшая барацьба Самсона з ворагамі
  16. разьдзел — Даліла. Самсонава сьмерць
  17. разьдзел — ефрамлянін Міха вырабляе літы кумір
  18. разьдзел — сыны Данавы адбіраюць у Міхі кумір і ствараюць уласную сьвятыню
  19. разьдзел — гісторыя лявітавае наложніцы
  20. разьдзел — канфлікт вэніаміцянаў з астатнімі ізраільцянамі
  21. разьдзел — імкненьне ізраільцянаў захаваць амаль зьнішчанае пакаленьне

Выданьне Скарыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга «Судзьдзі» (1519) была апошнім праскім выданьнем Францішка Скарыны, захавалася ў 9 асобніках. На тытульным аркушы зьмешчаная тэматычная тлумачальная гравюра: «Самсон пресилный расторгал льва на пути». У канцы прадмовы Скарыны паўтораная віньетка з выданьня кнігі «Ёў», а на аркушы 4 — застаўка з прадмовы да кнігі выслоўяў наймудрэйшага Саламона[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф.: Творы… С. 173.
  2. ^ Петр Баренбойм, «Первая конституция Мира. Библейские корни независимости суда», М., 1997, ISBN 5-7619-0051-3; Петр Баренбойм, «3000 лет доктрины разделения властей. Суд Сьютера», М., 1996, 2003, ISBN 2-8243-0452-1
  3. ^ Скарына Ф.: Творы… С. 174.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга Судзьдзяўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў