Конадзень сьвятой Агнэсы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Конадзень Сьвятой Агнэсы», карціна Джона Эвэрэта Мілэй

«Конадзень Сьвятой Агнэсы» (па-ангельску: The Eve of St. Agnes) — паэма Джона Кітса, напісаная ў 1819 і апублікаваная ў 1820 гадах, якая лічыцца адной з найвыдатнейшых яго паэмаў і аказала ўплыў на літаратуру XIX стагодзьдзя.

Ілюстрацыя паэмы Артурам Г’юзам

Назва паэмы ўзыходзіць да дня (або вечару) перад сьвятам сьв. Агнэсы, якая, будучы заступніцай цнатлівіцаў, загінула пакутніцкай сьмерцю ў IV ст. у Рыме. Конадзень прыпадае на 20 студзеня; дзень сьвята — на 21-га.

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аснову паэмы Кітс паклаў сьвяточную прымху, згодна зь якой дзяўчына, якая зьдзейсьніць адмысловы абрад на конадні сьв. Агнэсы, можа ўбачыць свайго будучага мужа ў сьне; то бок яна павінна легчы ў ложак не павячэраўшы, цалкам распрануцца, ляжаць з рукамі, засунутымі пад падушку, гледзячы ўверх і не абварочваючыся. Затым меркаваны муж мусіць зьявіцца ў сьне, пацалаваць яе і разам зь ёй сьвяткаваць.

У шатляндзкім варыянце абраду прымалі ўдзел маладыя жанчыны, якія зьбіраліся ў конадзень сьв. Агнэсы апоўначы. Адна за адной яны ішлі на аддаленае поле і сыпалі зерне, пасьля чаго яны паўтаралі наступныя рыфмаваныя пацеры сьв. Агнэсе:

«Agnes sweet, and Agnes fair, Hither, hither, now repair; Bonny Agnes, let me see The lad who is to marry me.»

У арыгінальнай рэдакцыі паэмы, Кітс акцэнтаваў на сэксуальнасьці абодвух каханых, але ягоныя выдаўцы, якія сьцерагліся публічнае рэакцыі, прымусілі яго зьнізіць тон эратызму.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]