Канакры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Конакры»)
Канакры
Канакры
Першыя згадкі: 1880
Краіна: Гвінэя
Рэгіён: Канакры
Плошча: 450 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 1 660 973 чал.
шчыльнасьць: 3691,05 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
Геаграфічныя каардынаты: 9°30′33″ пн. ш. 13°42′44″ з. д. / 9.50917° пн. ш. 13.71222° з. д. / 9.50917; -13.71222Каардынаты: 9°30′33″ пн. ш. 13°42′44″ з. д. / 9.50917° пн. ш. 13.71222° з. д. / 9.50917; -13.71222
Канакры на мапе Гвінэі
Канакры
Канакры
Канакры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Канакры́ (па-француску: Conakry) — сталіца Гвінэі, разьмешчана ў заходняй частцы краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну. Адначасова зьяўляецца сталіцай гвінэйскага рэгіёну Канакры. Колькасьць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.

Горад зьяўляецца самым буйным горадам краіны, культурным, навуковым і прамысловым цэнтрам. Тут знаходзіцца вялікі марскі порт, празь які ідзе большая частка зьнешняга гандлю краіны, міжнародны аэрапорт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канакры быў заснаваны ў 1880 годзе. У 1884 годзе горад быў заваяваны французамі, і ў канцы ХІХ стагодзьдзя Канакры стаў сталіцай пратэктарату Паўднёвае Ўзьбярэжжа, а потым Францускай Гвінэі.

Хуткае разьвіцьцё гораду пачалося пасьля Другой сусьветнай вайны, а асабліва пасьля атрыманьня Гвінэяй незалежнасьці ў 1958 годзе.