Конкурс песьні Эўрабачаньне-1977

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1977
Дата 7 траўня
Вядоўцы Анджэла Рыпон
Тэлеканал гаспадароў BBC
Месца Лёндан, Вялікабрытанія
Пераможная песьня «L'oiseau et l'enfant» (Францыя)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 18
Сыход Югаславія
1976        1978

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1977» стаў 22-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 7 траўня 1977 году ў Лёндане на сцэне кангрэс-цэнтру «Ўэмблі». Конкурс павінен быў быць праведзены 2 красавіка, але з-за страйку пэрсаналу BBC быў перанесены.

Югаславія выйшла зь ліку ўдзельнікаў конкурсу, а Швэцыя вярнулася. Зьбіраўся дэбютаваць Туніс, аднак, у выніку гэтага не адбылося. Было вернута правіла роднай мовы, у адпаведнасьці зь якім кожны выканаўца павінен быў выконваць песьню на адной з моваў сваёй краіны. Аднак Бэльгіі і Нямеччыне было дазволена выканаць песьні на ангельскай мове, паколькі яны ўжо былі адабраны да моманту зьмены правілу. Швэцыі і Нарвэгіі не спадабаліся відэасюжэты пра іх выканаўцаў, якія ў выніку былі заменены паказам агульнага пляну глядзельнай залі. Са шматлікімі памылкамі праходзіў і працэс галасаваньня.

Францыя атрымала перамогу зь песьняй «L’oiseau et l’enfant», выкананай Мары Мірыям, якая стала зоркай у Францыі. Манака заняло 4-е месца зь песьняй «Une petite Francaise», выкананай выканаўцай Мішэль Тор, якая прымала ўдзел у конкурсе ў другі раз.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
18 Сьцяг Францыі Францыя Мары Мірыям L’oiseau et l’enfant 136 1
9 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Lynsey de Paul and Mike Moran Rock bottom 121 2
1 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя The Swarbriggs Plus Two It’s nice to be in love again 119 3
2 Сьцяг Манака Манака Michèle Torr Une petite Française 96 4
10 Сьцяг Грэцыі Грэцыя Pascalis, Marianna, Robert and Bessy Mathema solfege 92 5
12 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Pepe Lienhard Band Swiss lady 71 6
17 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Dream Express A million in one, two, three 69 7
6 Сьцяг Нямеччыны ФРН Silver Convention Telegram 55 8
14 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Micky Enseñame a cantar 52 9
16 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Monica Aspelund Lapponia 50 10
11 Сьцяг Ізраілю Ізраіль Ilanit Ah-haa-vah hee shir lish-naa-yim 49 11
3 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Heddy Lester De mallemolen 35 12
15 Сьцяг Італіі Італія Mia Martini Liberà 33 13
8 Сьцяг Партугаліі Партугалія Os Amigos Portugal no coração 18 14
5 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Anita Skorgan Casanova 18 14
7 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Anne Marie B. Frère Jacques 17 16
4 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Schmetterlinge Boom boom boomerang 11 17
13 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Forbes Beatles 2 18

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1977сховішча мультымэдыйных матэрыялаў