Конскі каштан звычайны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Конскі каштан звычайны (лац. Aesculus hippocastanum) — лістападнае дрэва сямейства конскакаштанавых.

Вышыня да 15-30 м. Крона раскідзістая. Лісьце пальчатаскладанае, на доўгіх чараньках. Кветкі белыя, у прамастойных пірамідальных суквецьцях. Плод - каробачка, пакрытая калючкамі. Садовыя формы адрозьніваюцца сылюэтам кроны, афарбоўкай лісьця і кветак.

Радзіма Балканская паўвыспа.

На Беларусі конскі каштан інтрадукаваны, выкарыстоўваецца на азеляненьне гарадоў і пасёлкаў. Цьвіце ў траўні-чэрвені.

Кара, кветкі і плады ўжываюцца ў лекавых мэтах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конскі каштан звычайнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў