Кракадзілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кракадзілы
Кітайскі алігатар
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПаўзуны
АтрадКракадзілы
Бінамінальная намэнклятура
Crocodilia
Арэал
Арэал

Кракадзілы (Crocodylia) — атрад паўзуноў падклясы архазаўраў.

Выдзяляюць 3 сямействы (алігатаравыя: 4 роды, 8 відаў; гавіялавыя: 1 род, 1 від; сапраўдныя кракадзілы: 3 роды, 14 відаў).

Пашыраны ў трапічным і субтрапічных паясах, па берагах прэсных вадаёмаў, у балотах. У некаторых краінах (Эгіпет, Індыя) лічацца сьвяшчэннымі жывёламі. Большасьць відаў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП.

Даўжыня 1,2—7 м. Галава прадаўгаватая, хвост доўгі, сплюшчаны з бакоў. Цела ўкрыта рагавымі шчыткамі. Найбольш высокаарганізаваныя паўзуны: маюць 4-камэрнае сэрца, другаснае касьцявое паднябеньне, зубы ў асобных ячэйках. Мазжачок добра разьвіты.

Кормяцца воднымі бесхрыбетнымі, рыбай, наземнымі хрыбетнымі, іншы раз нападаюць на жывёлу, нават на людзей. Актыўныя ўначы.

Размнажаюцца яйцамі (20—100 шт.). Жывуць да 100 гадоў.

Мяса адомае, скура ідзе на галантарэйныя вырабы. Разводзяць у шэрагу краінаў.

Кракадзілысховішча мультымэдыйных матэрыялаў