Крунубэрг (лэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крунубэрг
па-швэдзку: Kronobergs län
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Вэкшэ
Дата ўтварэньня 1687
Ляндсгёўдынг Марыя Арнгольм
Насельніцтва (2023)
203 686 (18-е месца)
Шчыльнасьць 23,3 чал./км²
Плошча 8 458 км² (14-е месца)
Шырата Паўночная 56°47’24
Даўгата Усходняя 14°26’24
Лэн Крунубэрг на мапе Швэцыі
Крунубэрг на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-G
Код аўтам. нумароў G
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кру́нубэрг (па-швэдзку: Kronobergs län) — лэн, разьмешчаны ў паўднёвай Швэцыі ў ляндскапе Смолянд. Мяжуе з лэнамі Галянд, Сконэ, Ёнчэпінг, Кальмар і Блекінге. Адміністрацыйны цэнтар — Вэкшэ.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуны лэну Крунубэрг

Крунубэрг разьмешчаны на паўднёвым захадзе Смолянду, на роўнай адлегласьці ад заходняга і ўсходняга ўзьбярэжжа. Лэн Крунубэрг падзяляецца на 8 камунаў. Насельніцтва складае 203 686 чалавек (па стане на 31.12.2023). Крунубэрг — прывабная вобласьць Швэцыі для пражываньня, у гэтай частцы засяроджана найбольшая колькасьць азёраў. У гэтым рэгіёне Швэцыі была заснаваная карпарацыя Ікеа.

Найбуйнейшыя гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Крунубэрг зьяўляюцца: Вэкшэ (71 282 чал.), Юнгбю (16 098 чал.), Эльмгульт (11 003 чал.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крунубэрг (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў