Крэмніцкая мынца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэмніцкая мынца
Тып дзяржаўнае прадпрыемства
Заснаваная 1328
Заснавальнікі Карл I Робэрт
Краіна
Разьмяшчэньне Сьцяг Славаччыны Крэмніца
Ключавыя фігуры старшыня праўленьня Власьціміл Калінец
Галіна мынца
Прадукцыя манэты эўра
Апэрацыйны прыбытак €17,237 млн (2011)[2]
Чысты прыбытак €1,426 млн (2011)[2]
Лік супрацоўнікаў 201 (2011)[2]
Матчына кампанія Міністэрства фінансаў Славаччыны
Стары будынак мынцы

Дзяржа́ўнае прадпрые́мства «Крэ́мніцкая мы́нца» (па-славацку: Mincovňa Kremnica, па-вугорску: Körmöcbányai pénzverde) — дзяржаўная мынца Славаччыны, знаходзіцца ў Крэмніцы. Зьяўляецца адной з найстарэйшых дзейных прадпрыемстваў і найстарэйшай мынцай у сьвеце.

З 2008 року тут выпускаюцца славацкія эўра.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 кройцэраў, выбітыя падчас рэвалюцыі (1848)
Памятны мэдаль у гонар папства Яна Паўла II (2005)

Разам са статусам вольнага каралеўскага шахцёрскага места ад вугорскага караля Карла I Робэрта 17 лістапада 1328 Крэмніца атрымала прывілей на працу мынцы. Першыя манэты біліся паводле ўзору мынцы ва Флярэнцыі і называліся флорыны. У 1499 у Крэмніцы аднымі зь першых пачалі біць срэбныя талеры. Прыкладна гэты часам датаваныя першыя вядомыя крэмніцкія мэдалі.

Пазьней пачалося біцьцё дукатаў. Яны былі вельмі вядомыя ў Эўропе праз сваю высокую якасьць, дакладную масу (3,49 г) і чысьціню (986‰) золата. Паводле ацэнак, за час сваёй дзейнасьці мынца выбіла 21,5 млн дукатаў[3].

Да пачатку XX стагодзьдзя абсталяваньне мынцы значна састарэла, зьявіліся нават прапановы па пераносе яе ў Будапэшт. Аднак да заканчэньня Першай сусьветнай вайны гэтага не адбылося. Пасьля таго, як чэскія войскі ўвайшлі ў Паўночную Вугоршчыну, урад Кароі загадаў перавезьці абсталяваньне і запас высакародных мэталаў у сталіцу. Вугорскі ўрад пачаў біць першыя манэты на зношаных станках і штампах у Чэпелі (цяпер раён Будапэшту).

Чэхаславацкаму ўраду давялося пачынаць мынцу спачатку, паколькі ў Крэмніцы засталіся адно пустыя будынкі. Усталяваньне новага абсталяваньня пачалося ў 1921. З таго часу Крэмніцкая мынца біла манэты для патрэбаў чэхаславацкай дзяржавы і 25 іншых краінаў. Напрыканцы Другой сусьветнай вайны нацысты ўзарвалі ўсё абсталяваньне, аднаўленьне адбывалася да лета 1946 року.

У 1955 року мынца занесеная ў сьпіс нацыянальных культурных славутасьцяў. У 1986 року вытворчасьць перанесеная ў новы будынак па-за межамі места, а ў старым будынку ў гістарычным цэнтры засталася вытворчасьць мэдалёў.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 чэрвеня 1988 року Фэдэральнае міністэрства мэталюргіі, мэханічнай і электроннай інжынэрыі заснавала Дзяржаўнае прадпрыемства «Крэмніцкая мынца». З 31 сьнежня 1996 паўнапраўным уласьнікам зьяўляецца Міністэрства фінансаў Славаччыны[4].

Паколькі мынца была адзінай на тэрыторыі Чэхаславаччыны, пасьля падзелу Чэхаславаччыны незалежная Чэская рэспубліка заснавала ў 1990-х роках уласную мынцу. З 23 студзеня 1993 на Крэмніцкай мынцы распачатае біцьцё славацкіх манэтаў.

У цяперашні час мынца працягвае біць манэты для некалькіх краінаў сьвету[5], славацкія эўра, памятныя манэты. Выпускае таксама мэдалі, значыкі і інш.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://data.gov.sk/dataset
  2. ^ а б в Annual report 2011 (анг.) (pdf). Mincovňa Kremnica. Праверана 19 студзеня 2013 г.
  3. ^ Ducat — the strongest currency in Central Europe  (анг.) // Annual report 2011. — С. 9.
  4. ^ Foundation Deed, founder and property participation  (анг.) // Annual report 2011. — С. 21.
  5. ^ References (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэмніцкая мынцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў