Курскі вакзал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Курскі вакзал
Выгляд вакзала
Былыя назвы Курска-Ніжагародзкі вакзал
Тып вакзал
Месцазнаходжаньне Масква, Расея
Пачатак будаўніцтва 1896
Дата рэканструкцыі 1972
Архітэктар Мікалай Арлоў
Каардынаты 55° пн. ш. 37° у. д. / 55° пн. ш. 37° у. д. / 55; 37Каардынаты: 55° пн. ш. 37° у. д. / 55° пн. ш. 37° у. д. / 55; 37
Курскі вакзал на мапе Расеі
Курскі вакзал
Курскі вакзал
Курскі вакзал
Афіцыйны сайт

Курскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Курская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Адзін з шасьці вакзалаў Масквы, якія абслугоўваюць унутрырасейскія і міжнародныя цягнікі (разам з Ленінградзкім, Беларускім, Кіеўскім, Рыскім ды Яраслаўскім)[1]. Таксама Курскі вакзал - адзін з двух транзітных вакзалаў Масквы (другі транзітны - Беларускі)[2]. Разьмешчаны на плошчы Курскага вакзала. Адрас - вуліца Земляны Вал, 29[3]. Найбліжэйшыя станцыі мэтро - Курская кальцавая, Курская радыяльная ды Чкалаўская. Зь першага паверху Курскага вакзала можна прайсьці на супольны вэстыбюль абедзвюх станцый мэтро[2]. Курскаму вакзалу адпавядае код 191602[4]. Білеты на цягнікі, якія праходзяць праз Курскі вакзал, пазначаюцца "МОСКВА КУР". Пабудаваны ў 1896 годзе. Курскі вакзал забясьпечвае абслугоўваньне хуткіх і пасажырскіх паяздоў напрамкам у Курск і Ніжні Ноўгарад (сёньня захоўваецца назва "Горкаўскі напрамак" паводле старой назвы Ніжняга Ноўгарада "Горкі"). Першапачаткова меў назву Курска-Ніжагародзкі вакзал[5]. Таксама зь яго адыходзяць цягнікі на Уладзімер, Арол, Перм, Поўдзень Расеі, Каўказ, Усходнюю Украіну (Харкаў) ды Крым, а таксама шэраг транзітных маршрутаў з поўначы на поўдзень і хуткасны цягнік Сапсан зносінамі Санкт-Пецярбург - Ніжні Ноўгарад, для якога адведзеная спэцыяльная высокая плятформа. Цягнікі дальняга сьледаваньня адыходзяць ад асноўнага пэрона, дзе разьмешчаныя 5 плятформ і 9 пуцей. Усе плятформы высокія, акрамя першай, ад якой адыходзяць цягнікі на Ніжні Ноўгарад[6]. Архітэктарам першага будынку быў Мікалай Арлоў (1860—1918). У 1972 годзе праведзеная перабудова вакзала па праекце Георгія Валошынава (1902—1983)[7].

Вакзал мае камеры захоўваньня, узважваньне багажу, залы чаканьня (у тым ліку для вельмі важных асоб), пакоі маці і дзіцяці (бясплатныя і платныя), аптэку, салёны сотавай сувязі, прадуктовыя крамы, паслугі капіяваньня і раздрукоўкі ў зале чаканьня для вельмі важных асоб, Wi-Fi, прыбіральні, пост хуткай дапамогі, участак паліцыі, паштовае аддзяленьне, банк, банкаматы, інфакіёскі, паркоўку[8].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Guide to Moscow Train Stations (анг.) Kremlin Tour. 29 мая 2018
  2. ^ а б Moscow's railway stations (анг.) Rusmania. 29 мая 2018
  3. ^ Kursky Station | Moscow (анг.) Getting there. 29 мая 2018
  4. ^ курский вокзал москва расписание поездов. 29 мая 2018
  5. ^ ЖД вокзал МОСКВА (Курский вокзал) в городе МОСКВА(недаступная спасылка) официальный сайт UFS. 29 мая 2018
  6. ^ Курский вокзал. (рас.) 29 мая 2018
  7. ^ Moscow railway stations (анг.) 29 мая 2018
  8. ^ Moscow Train Stations – International and Domestic Destinations | Kremlin Tour (анг.) 29 мая 2018

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Курскі вакзалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў