Кэтрын Зэта-Джонз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кэтрын Зэта-Джонс»)
Кэтрын Зэта-Джонз
Catherine Zeta-Jones
Дата нараджэньня 25 верасьня 1969 (54 гады)
Месца нараджэньня Сўонсі, Валія, Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1990 — цяпер
Бацька David James Jones[d][1]
Маці Pat Fair[d][1]
Дзеці Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Douglas[d]
Узнагароды
ордэн Брытанскай імпэрыі камандор ордэна Брытанскай імпэрыі
прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю другога пляну прэмія «Тоні» за найлепшую жаночую ролю ў м’юзыкле[d] (2010) прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшы акторскі склад[d] (2002) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно[d] (2001) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно[d] (2003) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую жаночую ролю другога пляну[d] (2003) прэмія BAFTA за найлепшую жаночую ролю другога пляну[d] (2003) Broadcast Film Critics Association Award for Best Supporting Actress[d] (2002) Phoenix Film Critics Society Award for Best Supporting Actress[d] (2002) прэмія «Драма Дэск» за найлепшую жаночую ролю ў мюзікле[d] (2010) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі — прыз глядацкіх сымпатыяў найлепшай акторцы[d] (1999) Оскар прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d] (2001) Hasty Pudding Woman of the Year[d] (2005)
IMDb ID nm0001876
Сайт catherinezetajones.com (анг.)

Кэтрын Зэта-Джонз (па-ангельску: Catherine Zeta-Jones; нарадзілася 25 верасьня 1969 году) — валійская кінаакторка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Сўонсі (Заходні Ґляморґан, Валія) як Кэтрын Джонз у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнае фабрыкі і ірляндкі. Валодае ангельскай, валійскай, гішпанскай і францускай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасьля якой застаўся шнар.

Акторская кар’ера Кэтрын Зэта-Джонз пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна сьпявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 годзе дэбютавала ў лёнданскім мюзыкле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэґі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысэр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шагерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў ейны дэбют у кіно.

Экзатычная прыгажосьць Зэты-Джонз, талент сьпявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна зьнялася ў тэлевізыйным сэрыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасьля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніё Бандэрасам і «Пастка» (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зэта-Джонз набыла сусьветную вядомасьць.

У 2003 годзе яна атрымала прыз Амэрыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога пляну ў фільме «Чыкаґа».

Кэтрын Зэта-Джонз — сусьветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касмэтыкі Elizabeth Arden.

Замужам за акторам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Леґенда Зора (2005)
  • Дванаццаць сяброў Оўшана (2004)
  • Тэрмінал (2004)
  • Недапушчальная жорсткасьць (2003)
  • Сындбад: леґенда сямі мораў (2003; голас)
  • Чыкаґа (2002)
  • Трафік (2000)
  • Маска Зора (1998)
  • і мн. інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кэтрын Зэта-Джонзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.