Кільдзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кільдзін — востраў у Баранцавым моры, за 1,5 км ад Мурманскага берагу Кольскай паўвыспы. Даўжыня выспы 17,6 км, шырыня да 7 км. Паверхня — узгорыстае плято, вышынёй да 281 м, складзенае пяшчанікамі і лупняком, якое крута абрываецца на поўначы і захадзе і шырокімі тэрасамі, якія спускаюцца да поўдня і ўсходу. Тундравая расьліннасьць.