Кіт Бэнсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бэнсан.

Кіт А́ндэрсан Бэ́нсан-мало́дшы (па-ангельску: Keith Anderson Benson, Jr.; нарадзіўся 13 жніўня 1988[1][2] году, Кліўлэнд, Агаё, ЗША) — прафэсійны баскетбольны гулец з ЗША.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за каманду коледжу Оклэнду «Оклэнд Голдэн Грызьліс». На драфце 2011 року быў абраны пад 48-м нумарам клюбам «Атланта Гокс». Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе найвышэйшай італьянскай лігі «Дынама Сасары», які пакінуў па сканчэньні лакаўту ў НБА[3].

Згуляўшы ў дзьвюх матчах міжсэзоньня, Кіт Бэнсан пакінуў «Атланту»[4]. Гуляў у Лізе разьвіцьця НБА, «Голдэн Стэйт Ўорыярз» (НБА), «Ток-Эн-Тэкст Трапанг Тэкстэрз» (Філіпіны).

У 2013 заключыў кантракт зь беларускім клюбам «Цмокі-Менск» на адзін сэзон, па сканчэньні якога перайшоў у кітайскі «Шэньсі Зінда»[5][6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 34 Keith Benson (анг.). Oakland University. Праверана 24 чэрвеня 2011 г. Архіўная копія ад 24 June 2011 г.
  2. ^ SportsInsider (11 лютага 2013) Talk ‘N Text Commissioner’s Cup Official Line-up 2013 (анг.) Basketball, PBA. Sports Ultd. Праверана 4 траўня 2014 г.
  3. ^ Dinamo Sassari officially replaces Keith Benson with Steven Hunter
  4. ^ 1:27 pm December 23, 2011, by Michael Cunningham (2011-12-23) Atlanta Hawks: Hawks waive Sy, Wanamaker, Rolle (Update: Benson also released) (анг.). Blogs.ajc.com. Праверана 2012-01-27 г.
  5. ^ Кит Бенсон покидает «Цмокі-Мінск» (рас.). Цмокі-Менск (25 красавіка 2014). Праверана 4 траўня 2014 г.
  6. ^ Keith Benson signs in NBL with Shaanxi XinDa (анг.) Asia. Sportlando (25 красавіка 2014). Праверана 4 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіт Бэнсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў