Жырандоля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Люстра (сьвяцільня)»)
Жырандоль у замку Ліндэргоф (Баварыя; XIX стагодзьдзе)
Сучасная галагенавая жырандоля

Жырандоля ці жырандоль (па-француску: lustre[1]) — падвесная столевая сьвяцільня, прызначаная для стварэньня бесьценевага асьвятленьня (у адрозьненьне ад кропкавай крыніцы) памяшканьняў. Памеры жырандолі (адлегласьць паміж асобнымі кропкавымі крыніцамі) і колькасьць кропкавых крыніц сьвятла ў ёй вызначаюць раўнамернасьць асьвятленьня памяшканьня. Першапачаткова ў якасьці крыніцы сьвятла выкарыстоўваліся сьвечкі — адсюль і назва жырандолі (па-француску: girandole[2]), сёньня часьцей за ўсё можна сустрэць лямпы накальваньня і люмінэсцэнтныя лямпы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.733
  2. ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.495