Лябарыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лябарыя
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
АддзелАскаміцэты
КлясаЛеканораміцэты
ПарадакЛеканаральныя
СямействаЛябарыевыя
РодЛябарыя
Бінамінальная намэнклятура
Lobaria

Лябарыя лёгачная (Lobaria) — род ліставатых лішайнікаў сямейства лябарыевых.

Вядома каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўкуляў. На Беларусі сустракаюцца лябарыя лёгачная і лябарыя ямчатая (ямістая). Трапляецца пераважна ў лясах на ствалах і галінах, радзей — на скалах.

Слаявіна буйналіставатая з шырокімі лопастцямі, дыямэтар 5-30 см. Зьверху — характэрны сеткавы малюнак, зьнізу — кароткія расьнічастыя рызоіды, месцамі голая. Пладовыя целы сподкападобныя. Споры бясколерныя ці афарбаваныя, 2-10-вузавыя. Фікабіёнты з груп Trebouxia i Myrmecia.