Лябарыя лёгачная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лабарыя лёгачная
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
АддзелАскаміцэты
КлясаЛеканораміцэты
ПарадакЛеканаральныя
СямействаЛябарыевыя
РодЛябарыя
Бінамінальная намэнклятура
Lobaria pulmonaria

Лябарыя лёгачная (Lobaria pulmonaria) — від ліставатых лішайнікаў сямейства лабарыевых.

Слаявіна шырынёй 10—30 см, буйналопасцевая з выемчата-абрубленымі краямі лопасьцяў. Верхняя паверхня слаявіны карычневая, часта зь зеленаватым або аліўкавым адценьнем, сеткавата-рабрыстая. Сарэдыі акруглыя, бугрыстыя, разьвіваюцца на рэбрах верхняга боку лопасьцяў або па іх краёх, часам прарастаюць у палачкападобныя ізыдыі. Ніжняя паверхня слаявіны карычняватая, з розным адценьнем; выпуклыя часткі звычайна голыя, а жалабкі паміж уздуцьцямі пакрытыя пушком і рызоідамі. Апатэцыі дыямэтрам 2—5 мм, разьвіваюцца не часта, разьмяшчаюцца на рэбрах або па краях лопасьцяў. Слаявіна ўтрымлівае арганічныя кісьлі. Размнажаецца вэгетатыўна і аскаспорамі.

Можа выкарыстоўвацца як араматычная расьліна, у народнай мэдыцыне — як сродак супраць лёгачных захворваньняў.