Лявон Вольскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вольскі.
Лявон Вольскі
Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі
Дата нараджэньня 14 верасьня 1965(1965-09-14) (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак маляр, пісьменьнік, паэт, сьпявак, журналіст, аўтар-кампазытар, выканаўца-запісвальнік
Гады дзейнасьці 1981 — цяпер
Жанры рок
Інструмэнты гітара фартэпіяна
Псэўданімы Kanzler
Гурты
Бацька Артур Вольскі
Маці Сьвятлана Яўсеева[d]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Сайт lavonvolski.com

Ляво́н Арту́равіч Во́льскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі[1]; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Менск) — беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і сьпяваў у гурце «Новае Неба».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Ягоны дзед Віталь Вольскі — беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 2010)[2].

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім ён заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» кружэлку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусьціў 8 альбомаў і трывала заслупаваў за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі[3], а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 сьнежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімерам Пугачам ды іншымі).

Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі. Ад 2010 году ўдзельнічае ў стварэньні перадачы радыё Свабода «Саўка ды Грышка»[4], працуе дыктарам[5]. Першая жонка Ганна Вольская (1975—2016[6]) была музычным прадусарам. У іх ёсьць дачка Адэля (нар. у 1998). У лютым 2018 году пабраўся шлюбам з Мар’янай Вольскай, вядомай пад творчым псэўданімам Яня Ядвабная[7].

Творчы шлях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гурце «Мроя» быў вакалістам і клявішнікам. Аўтар тэкстаў гурта ULIS, (альбом Па-над дахамі (1995). У гуртах N.R.M., «Крамбамбуля» — вакаліст і рытм-гітарыст. Браў удзел у гурце «Новае Неба»[8] ў якасьці рытм-гітарыста і бэк-вакаліста. А таксама вакаліст і рытм-гітарыст гурта «Zet».[9] Пасьля негалоснай забароны выступаў N.R.M. пачаў актыўна выступаць сольна. У 2010 годзе выдаў сольны дыск «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх паэтаў. У 2011 году музыкі гурту N.R.M. пачалі выступаць бяз Вольскага[10]. З Ганнай Хітрык была прэзэнтаваная песьня «А я спадзяюся і веру»[11]. У 2012 годзе Вольскі пачаў выступаць з Паўлам Аракелянам, саксафаністам гурту Apple Tea[12].

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы». У 2011 пабачыў сьвет зборнік аповедаў «Міларусь» з сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[13].

Як мастак аўтар некалькіх сатырычных коміксаў, надрукаваных у часопісе «Бярозка» ў першай палове 1990-х гадоў.

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя» ды Радыё 101,2.

Аўтар праграмы «Назад у будучыню» і «Шыльды» на тэлеканале Белсат.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сольныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Супольныя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Хартыя’97, Лявон Вольский: «Запреты растят оппозицию» (рас.)
  2. ^ Сяргей Макарэвіч, Вольскага прынялі ў Саюз пісьменьнікаў, а Глобуса не пусцілі ні ў Саюз мастакоў, ні ў ПЭН // Наша Ніва, 26 кастрычніка 2010
  3. ^ Сяргей Будкін. (2011-05-03) Лявон Вольскі: «У Беларусі сытуацыя агульнанацыянальных Навінак» (бел.). СвабодаПраверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.
  4. ^ Лявон Вольскі — Пра аўтара РС — Радыё Свабода. Навіны Беларусі
  5. ^ Лідэр гурту «Н. Р. М» Лявон Вольскі чытае прыпавесьць Васіля Быкава «Хутаранцы». Радыё Свабода.
  6. ^ Памерла Ганна Вольская Беларуская асацыяцыя журналістаў 23.03.2016
  7. ^ Лявон Вольскі ажаніўся ФОТА аша Nina. Наша Ніва. Праверана 18 лютага 2018 г.
  8. ^ Лявон Вольскі на старонцы «Хто ёсьць хто ў РБ»  (рас.)
  9. ^ Лявон Вольский: «В Беларуси есть одна настоящая звезда»  (рас.)
  10. ^ Лявон Вольскі: «Гэта трыа N.R.M. я б не называў „энэрэмам“» | Experty.by — белорусская музыка Experty.by 29 жніўня 2011
  11. ^ Відэакліп Л.Вольскага і Г.Хітрык: «А я спадзяюся і веру» Радыё Свабода 22 сакавіка 2011
  12. ^ Вольскі і Аракелян на Svaboda Jazz Радыё «Свабода» 5 кастрычіка 2012
  13. ^ Алексей Александров. (2011-09-26) Из потока новостей (рас.). Белорусы и рынокПраверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]