МКС (сыстэма адзінак вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

МКС (MKS сыстэма, сыстэма Джорджы) — сыстэма адзінак вымярэньня мэханічных велічынь, у якой асноўнымі адзінкамі зьяўляюцца мэтар, кіляграм і сэкунда. Праз гэтыя тры адзінкі могуць быць выведзеныя ўсе астатнія адзінкі вымярэньня, што выкарыстоўваюцца ў мэханіцы. Сыстэма МКС была прапанаваная італьянскім інжынэрам Дж. Джорджы ў 1901 годзе.

МКСА — сыстэма адзінак вымярэньня, у якой да асноўных адзінак МКС дададзеная чацьвертая асноўная адзінка вымярэньня — ампэр.

На аснове МКСА ў 1960 г. была прынятая міжнародная сыстэма адзінак (СІ).