Малпа-дыяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малпа-дыяна
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
АтрадПрыматы
СямействаМартышкавыя
РодМартышкі
ВідМалпа-дыяна
Бінамінальная намэнклятура
Cercopithecus diana
Арэал

Малпа-дыяна (па-лацінску: Cercopithecus diana) — сысун з роду мартышак.

Пражываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыве ў вільготных, старых трапічных лясох Заходняй Афрыкі (Сьера-Леонэ, Гана).

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поўсьць кароткая, густая і мяккая, афарбоўка чорная ці цёмна-шэрая. Барада, шыя і грудзі крэмава-белыя. Даўжыня цела да 35—45 см. Маса цела 4—7 кг.

Жыцьцядзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У асноўным існуе на дрэвах, зрэдку спускаецца на зямлю. Харчуецца расьлінамі і дробнымі зьвярамі. Жыве ў статках, у які ўваходзяць ад некалькіх да трыццаці асобаў. Статак складаецца з аднаго самца, некалькіх самак і іх дзяцей. Цяжарнасьць доўжыцца 5 месяцаў, саміца даглядае дзетак пасьля нараджэньня 6 месяцаў. Дыяны жывуць каля 20 гадоў.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mały słownik zoologiczny: ssaki. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1978.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kennedy, K. (1999) Cercopithecus diana (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 2 студзеня 2009 г.

Малпа-дыянасховішча мультымэдыйных матэрыялаў