Маляцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маляцкі раён
Molėtų rajono savivaldybė
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус раён Летувы
Уваходзіць у Уцянскі павет
Адміністрацыйны цэнтар Маляты
Улучае 11 старостваў
Дата ўтварэньня чэрвень 1950[1]
Кіраўнік Альгімантас Жукас
Афіцыйныя мовы летувіская
Насельніцтва (2007)
23 540 (0,6%, 49-е месца)
Шчыльнасьць 17,7 чал./км²
Плошча 1368 км² (2,1%, 22-е месца)
Месцазнаходжаньне Маляцкага раёну
Маляцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Код ISO 3166-2 LT-27
Тэлефонны код +383
Паштовыя індэксы 33140[1]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Маляцкі раён (па-летувіску: Molėtų rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўцянскім павеце Летувы. Знаходзіцца на ўсходзе краіны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Маляцкі раён вядомы сваімі азёрамі. Тут знаходзіцца каля 220 азёраў, якія складаюць прыкладна 7% тэрыторыі раёну, 26,6% ягонай тэрыторыі займаюць лясы. З прычыны блізкага разьмяшчэньня сталіцы краіны, раён зрабіўся месцам адпачынку віленчукоў. Асноўнай галіной эканомікі зьяўляецца турызм.

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе Маляцкага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:

  • 1 горад — Маляты
  • 4 мястэчкі — Аланта, Больнікі, Дубінкі, Гедройцы, Янішкі;
  • 928 вёсак.

Колькасьць насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маляты — 7221 чал;
  • Гедройцы — 778 чал;
  • Наясоды — 660 чал;
  • Сугінчы — 494 чал;
  • Больнікі — 470 чал;
  • Аланта — 464 чал;
  • Таляны — 444 чал;
  • Відзенішкі — 415 чал;
  • Янішкі — 325 чал;
  • Інтуркі — 324 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад Маляцкага раёну ўваходзяць 11 старостваў:

  • Аланцкае (па-летувіску: Alantos seniūnija)
  • Больніцкае (па-летувіску: Balninkų seniūnija)
  • Чуленскае (па-летувіску: Čiulėnų seniūnija)
  • Дубінкаўскае (па-летувіску: Dubingių seniūnija)
  • Гедройцкае (па-летувіску: Giedraičių seniūnija)
  • Інтурцкае (па-летувіску: Inturkės seniūnija)
  • Янішкаўскае (па-летувіску: Joniškio seniūnija)
  • Луацкае (па-летувіску: Luokesos seniūnija)
  • Міндунайскае (па-летувіску: Mindūnų seniūnija)
  • Сугінцкае (па-летувіску: Suginčių seniūnija)
  • Відзенішкаўскае (па-летувіску: Videniškių seniūnija)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маляцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Molėtų rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)