Мартын Фрымэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мартын Фрымэн
Martin Freeman
Імя пры нараджэньні Martin John Christopher Freeman
Дата нараджэньня 8 верасьня 1971 (52 гады)
Месца нараджэньня Олдэршот, Гэмпшыр, Ангельшчына
Грамадзянства Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1997цяпер
Узнагароды Прэмія БАФТА ў тэлебачаньні
IMDb ID nm0293509

Ма́ртын Джон Кры́стафэр Фры́мэн (па-ангельску: Martin John Christopher Freeman; нарадзіўся 8 верасьня 1971, Олдэршот, Гэмпшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія[2]) — ангельскі актор, вядомы сваімі ролямі Тыма Кэнтэрбэры ў «Офісе», доктара Ўотсана ў «Шэрлаку» і Більба Торбінса ў кінатрылёгіі «Хобіт».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартын Фрымэн быў у сям’і наймалодшым зь пяці дзяцей. Бацькі разьвяліся, калі Мартын быў яшчэ дзіцём, а ягоны бацька памёр, калі сыну было 10 гадоў[3][4].

Мартын навучаўся ў салезыянскай школе ў Чэртсі (Сарэй)[5], пасьля ў Бруклэндзкім коледжы[6][7].

У 15-гадовым узросьце пачаў іграць у моладзевым тэатры, што стала прычынай ягонага выбару прафэсіі[6]. Ён працягнуў навучаньне ў Цэнтральнай школе прамовы і драмы Лёнданскага ўнівэрсытэту[5].

Фрымэн удзельнічаў у прынамсі 18 тэлеперадачах, 14 тэатральных і некалькіх радыёпастановах. Найбольш адметныя ролі ў тэлесэрыялах — Тым Кэнтэрбэры ў «Офісе», а таксама ў сыткаме «Апаратнае забесьпячэньне». Здымаўся ў такіх фільмах, як «Ali G Indahouse» Сашы Барона Коэна і «Любоў насамрэч» Рычарда Кэртыса.

Фрымэн згуляў ролю Джона Ўотсана ў тэлесэрыяле Бі-Бі-Сі «Шэрлак». За сваю ролю ў 2011 року ён атрымаў телевізійную прэмію Брытанскай акадэміі за найлепшага актора другога пляну.

Мартын Фрымэн здымаецца ў галоўнай ролі Більба Торбінса ў трылёгіі Пітэра Джэксана «Хобіт»[8][9].

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Фільм Роля Заўвагі
1998 I Just Want to Kiss You Фрэнк Кароткамэтражны фільм
2000 The Low Down Саламон
2001 Round About Five Мужчына
Fancy Dress Пірат
2002 Ali G Indahouse Рыкі Сі
2003 Любоў насамрэч Джон
2004 Blake’s Junction 7 Віла Кароткамэтражны фільмы
Call Register Кевін
Шон зь мертвякоў Дэклян эпізадычная роля
2005 Пуцяўнік аўтаспыньніка па галяктыцы Артур Дэнт
2006 Confetti Мэт
Прарыў і ўварваньне Сэндзі
2007 Dedication Джэрэмі
Дабранач Гэры Шэлер
Hot Fuzz Сяржант
Lonely Hearts Сьвіня Кароткамэтражны фільм
The All Together Крыс Эшўарт
Rubbish Кэвін Кароткамэтражны фільм
Начная варта Рэмбрант
2008 Рэмбрантава Я вінавачу! Рэмбрант Дакумэнтальны фільм (у працяг Начной варты)
2009 Nativity! Пол Мэдэнс
HIV: The Musical Джэймз МакКензі Рыхтуецца да выхаду
Swinging with the Finkels Элвін Фінкель
2010 Wild Target Дыксан
2011 Які ў цябе нумар? Сайман
2012 Піраты! Банда непрыставаных Пірат з шарфам/Нумар 2 Голас
Хобіт: Нечаканае падарожжа Більба Торбінс
2013 Канец сьвету Олівэр Чэмбэрлен
Хобіт: Цмокава пустэча Більба Торбінс рыхтуецца
Svengali Дон рыхтуецца
Saving Santa рыхтуецца
2014 Хобіт: Бітва пяці войскаў Більба Торбінс рыхтуецца

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ High Profile AlumniЦэнтральная школа сцэнічнай мовы і драматычнага мастацтва.
  2. ^ Larman, Alexander. «Freeman, Martin (1971-)». BFI Screenonline. Retrieved 1 January 2012.
  3. ^ Martin Freeman (анг.). Who Do You Think You Are?. Праверана July 3, 2012 г.
  4. ^ Interview: Martin Freeman, Actor (анг.) // The Scotsman, 27 лістапада 2009 г.
  5. ^ а б Martin Freeman: No ordinary Bilbo Baggins // The Independent, 30 November 2012 г.
  6. ^ а б Rebecca Hardy. 'People care more about X Factor than homelessness:' The Office star Martin Freeman on the things that tick him off (анг.) // Daily Mail, 20 November 2009 г.
  7. ^ Maureen Paton. In a taxi with… Martin Freeman (анг.) // Daily Mail, 17 July 2010 г.
  8. ^ Martin Freeman to play Bilbo Baggins in The Hobbit (анг.) // BBC News, 22 October 2010 г. Праверана 24 October 2010 г.
  9. ^ Ben Child. Martin Freeman as Bilbo Baggins, a match made in Hobbit heaven (анг.) // Guardian, 22 October 2010 г. Праверана 24 October 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]