Масад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інстытуцыя выведкі і спэцыяльных апэрацыяў
המוסד למודיעין ולתפקידים מיוחדים

«Дзе няма добрае рады, там занепадае народ, а пры многіх радцах — дабрадзенствуе». (Выслоўі XI:14)
Краіна Ізраіль
Створаная 13 сьнежня 1949 (74 гады таму)
Ператвораная 1 красавіка 1951 (72 гады таму)
Юрысдыкцыя Прэм’ер-міністар Ізраілю
Штаб-кватэра Тэль-Авіў
Бюджэт засакрэчаны
Сярэдняя колькасьць супрацоўнікаў меркавана 1200
Папярэдняя служба Дасьледны аддзел палітычнага дэпартамэнту МЗС
Дырэктар Тамір Парда
mossad.gov.il

Аўдыё Маса́д , поўная назва «Ве́дамства выве́дкі і спэцыя́льных апэра́цыяў» (па-габрэйску: המוסד למודיעין ולתפקידים מיוחדים, па-арабску: الموساد للاستخبارات والمهام الخاصة‎) — нацыянальная спэцслужба Ізраілю, адказная за выведку, сакрэтныя апэрацыі і контратэрарызм.

Галоўны офіс арганізацыі знаходзіцца ў Тэль-Авіве на бульвары цара Саўла. Кіраўнік Масаду справаздачны непасрэдна прэм’ер-міністру. З 2011 арганізацыяй кіруе Тамір Парда.

Асноўныя апэратыўныя падразьдзяленьні з 1989 року разьмяшчаюцца ў прадмесьцях Тэль-Авіву. Колькасьць занятых кадраў меркавана дасягае за 1200 чалавек. Масад лічыцца адной з найбольш эфэктыўных і прафэсійных спэцслужбаў у сьвеце.

На эмблеме арганізацыі выяўленая мэнора, адзін з элемэнтаў дзяржаўнага гербу. Дэвіз арганізацыі — верш з кнігі выслоўяў Саламона «Дзе няма добрае рады, там занепадае народ, а пры многіх радцах — дабрадзенствуе» (Высл. 11:14).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]