Матыяс Кляўдыюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матыяс Кляўдыюс
Matthias Claudius
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 жніўня 1740(1740-08-15)[1][2][3][…]
Памёр 21 студзеня 1815(1815-01-21)[1][2][3][…] (74 гады)
Пахаваны
Дзеці Фрыдрых Матыяс Якаюус Кляўдыюс[d] і Караліна Пэртэс[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік і журналіст
Мова нямецкая[6]

Матыяс Кляўдыюс (па-нямецку: Matthias Claudius) (15 жніўня 1740 — 21 студзеня 1815) — нямецкі пісьменьнік і журналіст.

Вывучаў тэалёгію ў Іене, але навучаньня ня скончыў. Выпусьціў у 1762 годзе першы зборнік вершаў, якія крытыка ацаніла як пераймальніцтва. Напрыканцы 1760-х гадоў працаваў у гамбургскай газэце, сустракаўся зь Ёганам Гердэрам, Г. Э. Лесінгам і Ф. Г. Клопштакам, які асабліва на яго паўплываў. У 1770—1775 гадах сам выдаваў газэту «Wandsbecker Bote», дзе надрукаваў мноства артыкулаў, апавяданьняў, вершаў, баек, а пад канец жыцьця апублікаваў поўны збор сваіх твораў: «Sämmtliche Werke des Wandsbecker Boten» (1790—1812). Кляўдыюс быў адным зь першых нямецкіх пісьменьнікаў, якія заняліся народным побытам і пісалі для народу. Ён умеў спалучыць у сваіх творах простасьць з дасьціпнасьцю і ў свой час стаў улюбёным пісьменьнікам як простага народу, так і культурных клясаў Нямеччыны. Рэзкі і пякучы сатырык, Кляўдыюс разам з тым выявіў шмат таленту ў вершах, то поўных пачуцьця, то вясёлых. Вельмі папулярнымі былі ягоныя застольныя песьні, у якіх апявалася рэйнскае віно («Bekränzt mit Laub», «Der Mond ist aufgegangen», «Wenn Jemand eine Reise thut» і г. д.). Памёр у Гамбургу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]