Машонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Машня мужчыны ў паслабленным і сжатым стане

Машонка, машня[1] (па-лацінску: scrotum) — скурна-цягліцавае мехападобнае ўтварэньне ў мужчын і самцоў большасьці сысуноў, якое зьмяшчае яечкі. Уяўляе сабой выраст брушнай поласьці, разьмешчаны ў прамежку паміж чэлесам і анусам.

У чалавека пасьля палавога пасьпяваньня аснова машні пакрытая кушмаковымі валасамі. Унутры яе існуе падоўжаная перагародка, якая падзяляе яе на дзьве паловы, у кожнай зь якіх знаходзіцца яечка з прыдаткам і насенным канацікам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]