Меднікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Меднікі
лац. Miedniki
лет. Medininkai
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Меднікаў
Першыя згадкі: 1387
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Віленскі
Насельніцтва: 493 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 13019
Геаграфічныя каардынаты: 54°32′20″ пн. ш. 25°39′0″ у. д. / 54.53889° пн. ш. 25.65° у. д. / 54.53889; 25.65Каардынаты: 54°32′20″ пн. ш. 25°39′0″ у. д. / 54.53889° пн. ш. 25.65° у. д. / 54.53889; 25.65
Меднікі на мапе Летувы
Меднікі
Меднікі
Меднікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ме́днікі (лет. Medininkai) — вёска ў Летуве, каля ракі Лошы. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 493 чалавекі. Знаходзяцца за 26 км ад Вільні, за 2 км ад беларуска-летувіскай граніцы; на аўтамабільнай дарозе Вільня — Менск.

Меднікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся замак вялікіх князёў літоўскіх, помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Медзін

Медзін (Meddin) — імя германскага паходжаньня[1].

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Меднікі мае зьвязкі зь медным рамяством, пашыраным сярод першых насельнікаў паселішча[2].

Дзеля адрозьненьня ад Меднікаў (Варняў) на Жамойці часам насілі дадатковае азначэньне — Меднікі Літоўскія[3]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя мястэчка мае непарыўныя зьвязкі з замкам вялікіх князёў, збудаваным, паводле найбольш пашыранага меркаваньня, у першай палове XIV стагодзьдзя (полюсныя вэрсіі — канец XIII стагодзьдзя і па 1380 год)[4].

Меднікі здаўна належалі да ўладаньняў вялікага князя Альгерда, тут неаднойчы спынялася ягоная жонка цьвярская княжна Ўльяна. Медніцкі замак значыцца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» апошняй чвэрці XIV стагодзьдзя. У гэты час ён быў аб’ектам нападаў крыжакоў. У 1385 годзе вялікі магістр Конрад фон Ротэнштайн дэманстратыўна зладзіў пад мурамі фартэцыі рыцарскі турнір, але пра ўзяцьце замка не паведамляецца. У 1402 годзе Сьвідрыгайла навёў на Меднікі нямецкіх хаўрусьнікаў, па чым тыя спалілі драўляныя ўмацаваньні замка і прадмесьці.

У XV — сярэдзіне XVI ст. у Медніцкім замку знаходзілася рэзыдэнцыя намесьніка вялікіх князёў. Тут любіў спыняцца вялікі князь Казімер. Пад 1517 годам Жыгімонт Гербэрштайн упамінае замак як пакінуты. У XVII ст. замкавыя муры выкарыстоўваліся як агароджа для сядзібы і саду.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Меднікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. Каля 1885 году ў мястэчку было 26 будынкаў. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў тут было 34 двары[5].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Меднікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі. Нямецкія салдаты разабралі частку заходняга мура замка.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Меднікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Меднікі ўвайшлі ў БССР, аднак 1—2 кастрычніка 1940 году Масква перадала мястэчка Летувіскай ССР. 31 ліпеня 1991 году, у пэрыяд распаду СССР, група байцоў рыскага АМАПу напала на мытны пост у Медніках. У выніку гэтага інцыдэнту загінулі 7 летувіскіх афіцэраў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 221 чал.; каля 1885 году — 297 чал.[6]
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 361 чал.; 1970 год — 1970 чал.; 1979 год — 478 чал.; 1980 год — 480 чал.; 1986 год — 543 чал.; 1989 год — 586 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 508 чал.; 2011 год — 493 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замак (XIV ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера (1928—1933)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 163.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 227.
  3. ^ Lietuvos Metrika. 40-oji Teismų bylų knyga (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 58.
  4. ^ Дзярновіч А. Медніцкі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 283.
  5. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ Krzywicki J. Miedniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 329.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]