Монаверш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Монаве́рш — верш, які складаецца з аднаго радка, завершанага па сэнсе, па сынтаксычнай і мэтрычнай структуры. Зрэдку ўжываўся ў антычнай паэзіі. Пісаўся звычайна гекзамэтрам, набываў афарыстычнае гучаньне. Да монавершаў можна аднесьці асобныя вершаваныя крылатыя выслоўі і афарызмы, што выкарыстоўваюцца для лёзунгаў, у загалоўках твораў, эпіграфах і г. д. Монавершамі, па сутнасьці, зьяўляюцца і некаторыя рытмічна арганізаваныя прыказкі, прымаўкі, народныя выслоўі, якія часам надпісваюцца на посудзе, мэблі, малюнках.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]