Мэзанін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэзанін — надбудова над сярэдняй часткаю жылога дома (у сядзібах і гарадзкіх дамах). У мэзаніне звычайна зьмяшчаліся жылыя ці дапаможныя памяшканьні, у палацах і замках — парадныя і абарончыя залі. На фасадах мэзанін афармляўся галерэямі, бальконамі, франтонамі ці шчыпцамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.