Мяжа аселасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа мяжы габрэйскай аселасьці (чырвоная лінія)

Мяжа аселасьці (па-расейску: Черта оседлости; поўная назва Мяжа́ пастая́ннай габрэ́йскай асе́дласьці[1]) — у Расейскай імпэрыі з 1791 па 1917 год (фактычна па 1915 год) — граніца тэрыторыі, за межамі якой забаранялася пастаяннае жыхарства габрэям (то бок юдэям[2]), за выключэньнем некалькіх катэгорыяў, у якія ў розныя часы ўваходзілі, напрыклад, купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай адукацыяй, адслужылыя рэкруты, рамесьнікі, прыпісаныя да рамесных цэхаў, караімы.

Абмежаваньне ўзьнікла паводле ўказу Кацярыны II 1791 году (пасьля Другога падзела Рэчы Паспалітай), калі да Расейскай імпэрыі адыйшлі, разам з тамтэйшым мясцовым насельніцтвам, яе заходнія тэрыторыі), як тэрыторыя Расеі, дзе дазвалялася сяліцца і гандляваць габрэям. Гэтая мяжа ахоплівала адмыслова агавораныя населеныя пункты гарадзкога тыпу (мястэчкі, у сельскай мясцовасьці пражываньне таксама не дазвалялася) значнай часткі Царства Польскага, Летувы, Беларусі, Бэсарабіі, а таксама часткі тэрыторыяў сучаснай Украіны, якая была разьмешчаная ў паўднёвых губэрнях Расейскай імпэрыі[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Статья в ЭЕЭ  (рас.)
  2. ^ Расейскія прававыя акты XIX стагодзьдзя звычайна выкарыстоўвалі паняцьце «габрэй», якое першапачаткова мела на ўвазе асобу, якая зьяўлялася чальцом кагалу; у юрыдычнай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя нярэдка таксама выкарыстоўвалася паняцьце «асоба юдэйскага веравызнаньня» (гл., напрыклад: М. С. Иоффе. Важнейшие законодательные акты (1908—1912 гг.). СПб., 1913, стр. 792.  (рас.)
  3. ^ Геллер М. Я. История Российской империи. В трех томах. М.: Издательство «МИК», 1997 ISBN 5-87902-073-8 ISBN 5-87902-074-6 Том 2 Глава 9 РЕАЛЬНОСТЬ И МЕЧТЫ АЛЕКСАНДРА I  (рас.)