Мікалай Астроўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Астроўскі.
Мікалай Аляксеевіч Астроўскі
Николай Алексеевич Островский
М. Астроўскі (1935)
М. Астроўскі (1935)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 верасьня 1904
Вілія, Астроскі павет, Валынская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 22 сьнежня 1936 (32 гады)
Масква, РСФСР, СССР
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1927—1936
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр проза
Мова расейская
Значныя творы «Як загартоўвалася сталь»
Прэміі
Прэмія Ленінскага камсамолу (1966)
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Узнагароды
ордэн Леніна
прэмія Ленінскага камсамолу

Мікала́й Аляксе́евіч Астро́ўскі (29 верасьня [ст. ст. 16 верасьня] 1904, Вілія, Валынская губэрня — 22 сьнежня 1936, Масква) — савецкі пісьменьнік. Найбольш вядомы як аўтар раману «Як загартоўвалася сталь».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Астроўскі нарадзіўся ў вёсцы Вілія Астроскага павету Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі (цяпер у Астроскім раёне Ровенскай вобласьці, Украіна) у сям’і унтэр-афіцэра і акцызнага чыноўніка Аляксея Іванавіча Астроўскага, і Вольгі Восіпаўны з чэскіх каляністаў, аселых на Валыні ў другой палове XIX стагодзьдзя.

Датэрмінова быў прыняты ў царкоўна-прыходзкую школу «з прычыны незвычайных здольнасьцяў»; скончыў у 9-гадовым узросьце з пахвальным аркушам (1913). Неўзабаве сям’я пераехала ў Шапятоўку. Тут працаваў па найме на кухні вакзальнага рэстарану, кубоўнікам, рабочым матэрыяльных складаў, падсобнікам качагара на электрастанцыі. Адначасна навучаўся ў другакляснай (1915—1917), а пасьля вышэйшай пачатковай вучэльні (1917—1919). Падчас нямецкай акупацыі ўдзельнічаў у падпольнай бальшавіцкай дзейнасьці, у сакавіку 1918 — ліпені 1919 быў сувязным Шапятоўскага рэўкаму.

20 ліпеня 1919 уступіў у камсамол, 9 жніўня сышоў дабраахвотнікам на фронт. Ваяваў у кавалерыйскай брыгадзе Р. І. Катоўскага і ў 1-й Коннай арміі. У жніўні 1920 року цяжка паранены ў сьпіну пад Львовам і дэмабілізаваны. Удзельнічаў у барацьбе з паўстанцкім рухам у частках асаблівага прызначэньня.

У 1921 року працаваў памочнікам электрамантэра ў кіеўскіх галоўных майстэрнях. У 1921—1922 роках навучаўся ў Кіеўскім электрамэханічным тэхнікуме (цяпер носіць імя Астроўскага), адначасна быў сакратаром камсамольскай арганізацыі.

У 1922 року браў удзел у будаўніцтве чыгуначнай галіны для падвозу дроваў у Кіеў, пры гэтым моцна прастудзіўся, пасьля захварэў на тыф. Па аздараўленьні — камісар батальёну Ўсевабуча ў Бераздове, сакратар райкаму камсамолу ў Бераздове і Заславе, сакратар акружкаму камсамолу ў Шапятоўцы (1924). Чалец ВКП(б) з 1924.

Ад 1927 року прыкаваны да ложку праз хваробу, у 1928 страціў зрок. Паводле афіцыйнае вэрсіі, на стан здароўя Астроўскага аказалі ўплыў раненьне і цяжкія ўмовы працы. Канчатковы дыягназ — «прагрэсуючы анкілязуючы поліартрыт, паступовае акасьцяненьне суставаў». У 1930—1932 роках жыў у Сочы на Мёртвым завулку, які цяпер носіць ягонае імя. Нягледзячы на стан здароўя, займаўся самаадукацыяй, навучаўся ў Завочным камуністычным унівэрсытэце імя Сьвярдлова.

Чалец Расейскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў (1932), Саюзу пісьменьнікаў СССР (1934). У 1935 року ўзнагароджаны ордэнам Леніна, яму падарылі кватэру ў Маскве і надалі званьне брыгаднага камісара; апошнія месяцы жыцьця правёў у хаце на вуліцы Горкага, дзе цяпер знаходзіцца ягоны музэй.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Быў жанаты з Раісаю Парфір’еўнаю Астроўскаю.

Літаратурная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увосень 1927 року пачаў пісаць аўтабіяграфічны раман «Аповесьць пра „катоўцаў“», аднак праз паўроку рукапіс быў страчаны пры перасылцы. З канца 1930 року ўжо сьляпы, з дапамогаю вынайдзенага ім трафарэту пачынае пісаць раман «Як загартоўвалася сталь». Раман пачаў публікавацца з красавіка 1932 року ў часопісе «Молодая гвардия»; яго зьяўленьне выклікала вялікі рэзананс у СССР. На адрэсу пісьменьніка прыходзілі сотні чытацкіх лістоў. У лістападзе 1932 асобнай кнігай выйшла першая частка раману, у 1934 — другая; у 1935 поўнае перавыданьне.

Намерваўся напісаць новы раман «Народжаныя бурай» у трох частках пра Грамадзянскую вайну ў Заходняй Украіне. Пасьпеў напісаць першую, аднак раман быў прызнаны слабейшым за папярэдні, у тым ліку і самім Астроўскім. Рукапіс рамана быў у рэкордныя тэрміны набраны, надрукаваны, і асобнікі кнігі дарылі блізкім на пахаваньні пісьменьніка.

Творы пісьменьніка перакладаліся на замежныя мовы.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У Днепрапятроўску імем Мікалая Астроўскага названая плошча ў раёне вакзалу.
  • У Сочы дзейнічае літаратурна-мэмарыяльны музэй М. А. Астроўскага[1], у Маскве і Новарасейску[2] — дамы-музэі М. А. Астроўскага, у Шапятоўцы — музэй[3].
  • У Корасьцені — парк імя М. А. Астроўскага.

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 466. — 30 000 ас.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]