Міс Сусьвет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міс Сусьвет — міжнародны конкурс прыгажосьці, які праводзіцца штогод. Самы прэстыжны конкурс прыгажосьці ў сьвеце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля перамогі ў конкурсе Міс Амэрыка 1951 году Іялянда Бэтбэзэ адмовілася пазаваць у купальніках Catalina, якія вырабляліся кампаніяй Pacific Mills, якая была буйным фундатарам конкурсу. Тады ў 1952 году Pacific Mills выйшла з удзелу ў Міс Амэрыка і заснавала альтэрнатыўны амэрыканскі конкурс Міс ЗША і міжнародны конкурс Міс Сусьвет. Першы конкурс быў праведзены ў Лонг-біч і на ім перамагла Армі Куусэла зь Фінляндыі.

Конкурс быў упершыню паказаны па тэлебачаньні ў 1955 годзе. Да 1971 году конкурс праводзіўся ў ЗША, але з 1972 ён кожны год праводзіцца ў новай краіне.

Пасьля конкурс стаў часткай кампаніі Kayser-Roth, а затым Gulf and Western Industries. У 1996 годзе права на правядзеньне конкурсу былі набытыя Дональдам Трампам. Геаграфія краін-удзельніц працягвае пашырацца. У апошнія гады да яго далучыліся Кітай (2002), Альбанія (2002), Віетнам (2004), Грузія (2004), Этыёпія (2004), Латвія (2005), Казахстан (2006) і Танзанія (2007).

У 2002 годзе яго пераможцай стала Міс Расеі Аксана Фёдарава. Аднак яна страціла тытул пасьля таго, як не змагла выканаць усе зьвязаныя зь ім абавязкі. У 2005 годзе перамагла Натальля Глебава, Міс Канада, якая нарадзілася ў Расеі, Туапсэ.

Конкурс сёньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адбор удзельніц[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельніцы конкурсу Міс Сусьвет як правіла адбіраюцца на нацыянальных конкурсах прыгажосьці краін-удзельніц. Аднак гэта не заўсёды так. Удзельніца конкурсу 2004 году ад Аўстраліі Джэніфэр Хоўкінс была проста адабраная мадэльным агенцтвам, а нацыянальны аўстралійскі конкурс не праводзіўся, бо лічыўся састарэлым. Мінімальны ўзрост удзельніцы Міс Сусьвет павінен быць 18 гадоў.

Асноўны конкурс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяпер асноўны конкурс праводзіцца на працягу двух тыдняў у траўні-чэрвені чарговага году. У 1970—1990-х конкурс працягваўся месяц, але цяпер яго працягласьць была скарочаная.

Месцы ўдзельніц вызначаюцца галасаваньнем судзьдзяў. Пераможца атрымлівае кантракт тэрмінам на адзін год, на працягу якога ездзіць па сьвеце з рэклямнымі мэтамі.

Пераможцы конкурсу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Year Міс Сусьвет Нацыянальны тытул Краіна Месца правядзеньня конкурсу
2018 Бангкок
2017
2016
2015
2014
2013
2012
2011
2010
2009
2008 Сьцяг Вэнэсуэлы Даяна Мэндоза Miss Venesuela Universe Вэнэсуэла Нячанг, Віетнам
2007 Сьцяг Японіі Рыё Моры Miss Universe Japan Японія Мэхіка
2006 Сьцяг Пуэрта-Рыка Зулейка Рывэра Miss Puerto Rico Universe Пуэрта-Рыка Лос-Анджэлес
2005 Сьцяг Канады Натальля Глебава Miss Universe Canada Канада Бангкок
2004 Сьцяг Аўстраліі Джэніфэр Хоўкінс Miss Universe Australia Аўстралія Кіта
2003 Сьцяг Дамініканскай Рэспублікі Амэлія Вэга Miss Republica Dominicana Universo Дамініканская Рэспубліка Панама
2002 Сьцяг Расеі Аксана Фёдарава (адмовілася ад кароны) Міс Расея Расея Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка
Сьцяг Панамы Хусьцін Пасэк Senorita Panama-Universo Панама
2001 Сьцяг Пуэрта-Рыка Дэніс Кіньёнэс Miss Puerto Rico Universe Пуэрта-Рыка Баямон, Пуэрта-Рыка
2000 Сьцяг Індыі Лара Дута Femina Miss India Universe Індыя Нікасія
1999 Сьцяг Бацваны Мпуле Квэлагобэ Miss Universe Botswana Батсвана Чагуарамас, Трынідад і Табага
1998 Сьцяг Трынідада і Табага Вэндзі Фітцвільям Miss Trinidad & Tobago-Universe Трынідад і Табага Ганалулу
1997 Сьцяг Аўстраліі Кэры Эн Ўэльс - Аўстралія Пуэрта-Рыка
1972 Сьцяг ЗША Брук Махеалані Лі Міс ЗША ЗША -
1960 Сьцяг ЗША Лінда Бэмэнт - ЗША -
1959 Сьцяг Японіі Акіка Кажыма - Японія -
1958 Сьцяг Калюмбіі Лус Марына Сулуага - Калюмбія -
1957 Сьцяг Пэру Глэдзіс Зэндэр Міс Пэру Пэру -
1956 Сьцяг ЗША Кэрал Морыс - ЗША -
1955 Сьцяг Швэцыі Хілеві Ромбін - Швэцыя -
1954 Сьцяг ЗША Мірыям Сьцівэнсан Міс ЗША ЗША -
1953 Сьцяг Францыі Крысьціян Мартэл - Францыя -
1952 Сьцяг Фінляндыі Армі Куусэла - Фінляндыя -

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міс Сусьветсховішча мультымэдыйных матэрыялаў